Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць у I квартале перавыканала заданне па прыцягненні замежных інвестыцый больш чым удвая

Магілёўская вобласць у I квартале бягучага года прыцягнула $70 млн. прамых замежных інвестыцый пры заданні на гэты перыяд $30 млн. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч.

Ён адзначыў значны рост інвестыцый у асноўны капітал – на 24%.

Знешнеэканамічная дзейнасць вобласці грунтавалася на прынцыпе шматвектарнасці, аб чым сведчаць гандлёвыя сувязі са 100 краінамі свету. Экспартныя пастаўкі ажыццяўляліся ў 75 краін. Экспарт тавараў у I квартале ў цэлым па вобласці склаў $491 млн, або 107,2% да аналагічнага перыяду 2017 года, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў – $255,2 млн, або 104,5% (пры заданні на I квартал – 102,4%).

Пры гэтым рост экспарту забяспечваецца не толькі за кошт цэнавага фактару, але і за кошт аб’ёмаў у натуральным выражэнні. Павялічыліся пастаўкі пліт драўнянастружкавых на 26,7 тыс. куб. м, мэблі – на 7,4 тыс. т, мяса і харчовых субпрадуктаў хатняй птушкі – на 6,9 тыс. т, мяккіх дахавых матэрыялаў – на 295,8 тыс. кв. м.

Сальда знешняга гандлю таварамі ў цэлым па вобласці склалася дадатнае – $162,8 млн, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў – $90,6 млн.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая