Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі аблвыканкам вывучыць меркаванне насельніцтва аб якасці аказання паслуг установамі адукацыі

Магілёўскі аблвыканкам з 11 па 15 лістапада правядзе вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі адукацыі. У прыватнасці, маніторынг закране дзейнасці агульнаадукацыйных школ, дашкольных устаноў, устаноў прафесійна-тэхнічнага навучання, а таксама дадатковай адукацыі і выхавання (пазашкольная праца, гурткі, факультатывы, секцыі і інш.).

Аб фактах няякаснага аказання паслуг, а таксама аб прапановах па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па нумары тэлефона (80222) 23-02-55.

Вынікі разгляду пытанняў, якія паступілі на «гарачую лінію», будуць размешчаныя ў рубрыцы сайта «Вывучаем меркаванне насельніцтва».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая