Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі аэрапорт у 2018 годзе адправіць 8 чартарных рэйсаў у Егіпет

Магілёўскі аэрапорт у 2018 годзе адправіць 8 чартарных рэйсаў у Егіпет, паведамілі ў Магілёўскім філіяле РУП «Белаэранавігацыя» аэрапорт Магілёў».

У адпаведнасці з зацверджанай праграмай чартарныя рэйсы з абласнога цэнтра ў Хургаду будуць ажыццяўляцца туды і назад па 20 кастрычніка. «Першы палёт у Егіпет адбыўся яшчэ ў кастрычніку мінулага года, наступны – у студзені 2018 года. Дзякуючы адкрыццю новага кірунку атрымаецца забяспечыць частковую загрузку аэрапорта ў міжсезонны перыяд, што ў значнай ступені павысіць эфектыўнасць яго працы. Авіярэйсы будуць выконвацца кампаніяй «Белавія», а запаўняць самалёты турыстамі будуць дапамагаць магілёўскія турфірмы, якія працуюць па гэтым турыстычным кірунку», – сказалі спецыялісты.

Аэрапорт таксама запланаваў на гэты год 10 рэйсаў па маршруце Магілёў – Анталія – Магілёў. Першы адбудзецца 2 чэрвеня. У праграме палётаў і 7 рэйсаў з Магілёва ў Бургас (Балгарыя) і назад. Іх зробяць з 12 чэрвеня па 14 жніўня. Авіярэйсы будуць выконвацца пасажырскімі самалётамі Boeing 737, разлічанымі на 148 або, у залежнасці ад мадыфікацыі, 128 пасадачных месцаў.

Аэрапорт таксама атрымаў усе неабходныя сертыфікаты на прыём і абслугоўванне пасажырскіх самалётаў, у тым ліку Боінгаў і расійскага Ту-154. «Мы адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы працаваць сумесна з турфірмамі, тураператарамі і авіякампаніямі па арганізацыі перавозак пасажыраў, каб павысіць эфектыўнасць працы аэрапорта», – запэўнілі спецыялісты.

У цяперашні час асноўнай дзейнасцю аэропортавага комплексу з’яўляецца аэранавігацыйнае і камерцыйнае абслугоўванне транзітных паветраных судоў, пасажыраў і апрацоўка грузаў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":