Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання стаў удзельнікам адзінага рэспубліканскага вучэбна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб стварэнні адзінага рэспубліканскага вучэбна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара. Свае подпісы пад дакументамі паставілі рэктары ВНУ Максім Кіркор, Ігар Войтаў і Андрэй Кузняцоў.

Мэтай стварэння кластара з’яўляецца фарміраванне інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі і забеспячэнне практычнага іх выкарыстання пры падрыхтоўцы інжынерных кадраў. Пры гэтым удзельнікі кластара захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.

У рамках дагавора прадугледжваецца інтэграцыя рэсурсаў устаноў адукацыі, правядзенне сумесных мерапрыемстваў па абмене вопытам і вынікамі работ у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці. Акрамя таго, будуць ажыццяўляцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах дзейнасці кластара, уключаючы патэнтавую дзейнасць і трансфер тэхналогій, навукова-метадычнае суправаджэнне праектаў і экспертную дзейнасць.

Запланавана рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых з прыцягненнем спецыялістаў. Сумесныя мерапрыемствы ўключаць у сябе сімпозіумы, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, курсы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі, майстар-класы, прафстажыроўкі, рэалізацыю сумесных навукова-даследчых праектаў і сеткавага (модульнага) навучання студэнтаў па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі.

У якасці першачарговых крокаў супрацоўніцтва будзе сфарміравана рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па стварэнні сумеснай галіновай навукова-вытворчай лабараторыі па палімерных кампазіцыйных матэрыялах. У яе, акрамя ўніверсітэтаў, прапануецца ўключыць ААТ «Гродна-Азот», ААТ «Магілёўхімвалакно» і шэраг іншых прадпрыемстваў хімічнай галіны. У адукацыйнай сферы будуць прыняты меры па распрацоўцы сумесных праграм бакалаўрыяту і магістратуры па аўтаматызацыі, машынам і апаратам, нафтахіміі, біятэхналогіях, інфармацыйных тэхналогіях, дызайне і іншых напрамках. У галіне арганізацыі курсаў павышэння кваліфікацыі па нанаматэрыялах плануецца развіццё супрацоўніцтва з карпарацыяй «Раснана».

Фота – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "грамадства":

13.12.2018 - 15:30 | З 21 па 31 снежня ў Магілёве будуць працаваць ёлачныя кірмашы

Вызначаны пункты продажаў, дзе можна будзе набыць у Магілёве навагодняе дрэва – іх каля 30. Як звычайна, гэта будуць рынкі і міні-рынкі, пляцоўкі ў спальных раёнах абласнога цэнтра, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

13.12.2018 - 10:44 | У Беларусі пашырылі пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы

У Беларусі пашырылі пералік тых, каго не будуць уключаць у базу даных не занятых у эканоміцы. У прыватнасці, у яго ўвайшлі ўласнікі маёмасці (заснавальнікі, удзельнікі) камерцыйных арганізацый, за выключэннем акцыянерных таварыстваў.

12.12.2018 - 09:50 | Рэспубліканскі кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 13-16 снежня

Рэспубліканскі кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 13–16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП, якое з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

12.12.2018 - 09:10 | Апёкі 80% цела мужчына атрымаў на пажары ў Магілёве

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбыўся адзін пажар, які ледзь не скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

11.12.2018 - 15:09 | Магілёўская гімназія і кітайская школа падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

Гімназія №4 Магілёва сёння падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з кітайскай сярэдняй школай «Зялёны сад» горада Чанша (правінцыя Хунань).