Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі мясакамбінат адправіў першую партыю ялавічыны ў Кітай

ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» адправіла першую партыю ялавічыны ў Кітай. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Латыгоўскі.

«Першая партыя замарожанага мяса адправілася кітайскім партнёрам 27 студзеня. Мяса было разабрана і запакавана згодна з патрабаваннямі кітайскага боку. У гандлёвую сетку прадукцыя павінна паступіць ужо ў канцы гэтага ці пачатку наступнага тыдня. Спажывецкі попыт і праверка яе якасці на адпаведнасць неабходным патрабаванням дадуць нам зразумець перспектывы супрацоўніцтва, вызначыць лагістыку будучых паставак», – сказаў Уладзімір Латыгоўскі.

Праект з кітайскім бокам перспектыўны, але патрабуе дадатковых інвестыцый у пашырэнне сыравіннай базы, чым мы ў дадзены час актыўна займаемся і развіваем мясную жывёлагадоўлю ў Крычаўскім, Слаўгарадскім і Хоцімскім раёнах.

«Згодна з дамоўленасцямі (а перагаворы вяліся больш за год) партнёры з Паднябеснай гатовы закупліваць вялікія аб’ёмы ялавічыны. Таксама разлічваем у перспектыве на экспарт нашых каўбасных вырабаў – шматлікія кампаніі праявілі цікавасць да гэтай прадукцыі. Перагаворы ў гэтым напрамку, як і прапрацоўка кітайскага рынку, працягваюцца, але галоўнае – дамовіцца па цане», – заўважыў Уладзімір Латыгоўскі.

Прадпрыемства «Магілёўскі мясакамбінат» створана ў 1905 годзе. З’яўляецца адным з найбуйнейшых у мясной прамысловасці Беларусі. На ім асвоены выпуск больш за 300 найменняў мясных вырабаў, сярод іх каўбасы, вырабы са свініны і птушкі, субпрадукты, мясныя паўфабрыкаты, пельмені.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая