Рус Бел Eng 中文

Магілёўскія мытнікі адзначаюць прафесійнае свята

У магілёўскіх мытнікаў сёння прафесійнае свята, якое штогод адзначаецца ў Беларусі ўжо больш за 20 гадоў.

«Устанаўленнем свята дзяржава падкрэсліла значнасць прафесіі мытніка і ўклад мытнай службы ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, – адзначыў начальнік Магілёўскай мытні Леанід Досаў. – Высокі ўзровень прафесіяналізму кожнага супрацоўніка нашага калектыву ўносіць дастойны ўклад у фарміраванне бюджэту рэгіёна, дазваляе граматна і аператыўна вырашаць адказныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў Беларусі».

Традыцыйна напярэдадні свята мытня падводзіць вынікі працы. Так, у жніўні 2018 года экспарт беларускіх тавараў склаў $ 54 млрд., што на 17% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольшая ўдзельная вага па таварах, якіявывозяцца,прыйшлася на портландцэмент, лесаматэрыялы абразныя хвойных парод, дранку паліўную, пясок для будаўнічых работ. Краінамі-экспарцёрамі выступалі Украіна, Польшча, Латвія, Літва.

Колькасць імпартных тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры ў рэгіёне дзейнасці Магілёўскай мытні, таксама павялічылася. Рост склаў 3% у параўнанні з папярэднім перыядам. Найбольшая ўдзельная вага па ўвазных таварах прыйшлася на гранітны і гіпсавы друз, пракат плоскі, соевы шрот, натуральны каўчук.

«Дзейнасць Магілёўскай мытні і ў далейшым будзе спрыяць пашырэнню знешнеэканамічных сувязяў, развіццю і стварэнню спрыяльных умоў для вядзення бізнесу добрасумленнымі суб’ектамі гаспадарання», – падкрэсліў Леанід Досаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая