Рус Бел Eng 中文

Магілёўскія спартсмены прывезлі ўзнагароды з першага этапу Кубка Беларусі па трыятлоне

Магілёўскія спартсмены прывезлі ўзнагароды з першага этапу Кубка Беларусі па трыятлоне. Спаборніцтвы, якія праходзілі ў фармаце акватлона, адбыліся 20 студзеня ў Мінску.

Спаборніцтвы па плаванні і бегу сабралі паўтары сотні юных і ўзроставых аматараў трыятлона. Навучэнцы і выхаванцы Магілёўскай гарадской СДЮШАР былі прадстаўлены практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях.

Пераможцаў сярод спартсменаў 2007-2008 года вызначалі на дыстанцыях 100 м у плаванні і 500 м у бегу. Ва ўпартай барацьбе першае месца заваяваў Ягор Уласавец. У прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва не было роўных Ірыне Біндасавай, якая паказала найлепшы вынік як сярод дзяўчынак, так і хлопчыкаў. Трэцяе месца аказалася за Ксеніяй Уразавай.

Ва ўзроставай катэгорыі 2005-2006 год нараджэння на аналагічных дыстанцыях бронзавым прызёрам сярод дзяўчат стала Лізавета Ціханава. У юнакоў безумоўную перамогу святкаваў наш Арцём Шынкарэнка. На дыстанцыях у два разы даўжэйшых – 200 м плаванне і 1000 м бег – ва ўзроставай катэгорыі 2003-2004 года нараджэння магіляўчане таксама выступілі годна. У барацьбе за сярэбраны медаль Дар’я Якубенка прадэманстравала добры вынік. Дзмітрый Аўсянікаў заваяваў першае месца сярод юнакоў. Антон Касьянаў ва ўказанай катэгорыі ўстанавіў асабісты рэкорд у бегу на 1000 м.

Сярод юніёрак і юніёраў на дыстанцыях 400 м плаваннем і 2000 м бегам – выхаванцы нашай школы Вольга Раманенка і Ціхан Шчамялёў сталі лідарамі і падняліся на самую высокую прыступку п’едэстала. Сярод мужчын бронзавы медаль у магілёўскага спартсмена Сяргея Напрэенкі.

Наступны старт адбудзецца ў лютым у Магілёве. Тут будуць вызначаць наймацнейшых у першынстве і Чэмпіянаце Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая