Рус Бел Eng 中文

Магілёву, Горкам, Касцюковічам і Шклову прысвоена ганаровае званне «Горад, дружалюбны да дзяцей»

Гарадам Магілёў, Горкі, Касцюковічы, Шклоў прысвоена ганаровае званне «Горад, дружалюбны да дзяцей». Такое рашэнне было прынята 7 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Каардынацыйнага савета па рэалізацыі ініцыятывы «Горад, дружалюбны да дзяцей і падлеткаў» у Рэспубліцы Беларусь.

Горад, дружалюбны да дзяцей, – гэта сучасны горад, у якім створаны прававая, сацыяльная і адукацыйная прасторы, якія забяспечваюць камфортнае пражыванне і ўсебаковае развіццё юных грамадзян, дзе дзеці і моладзь самі ўдзельнічаюць у распрацоўцы праграм і прыняцці рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.

Усяго да ініцыятывы далучылася 25 гарадоў Беларусі, 15 з іх прысвоена ганаровае званне «Горад, дружалюбны да дзяцей».

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

11.01.2019 - 17:15 | Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах

Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, выступаючы на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.

10.01.2019 - 16:21 | «M.@rt.кантакт-2019». У праграме заяўлена 23 спектаклі 23 тэатраў з 10 краін свету. Продаж білетаў стартуе 15 студзеня

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIV Міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт». Пра падрыхтоўку да фестывалю і афішы мерапрыемства расказалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч і дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.

10.01.2019 - 12:53 | У Магілёве адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна

У абласным цэнтры сёння ўрачыста адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. З гэтага моманту ўсе службы райаддзела будуць знаходзіцца ў адным месцы, што створана, у першую чаргу, для зручнасці грамадзян, перадае карэспандэнт сайта.

09.01.2019 - 10:24 | Пажарныя-ратавальнікі з пяці краін пазмагаюцца за Кубак старшыні Бабруйскага гарвыканкама

Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 16 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў гарвыканкаме.