Рус Бел Eng 中文

Маладая жанчына-пешаход загінула пад коламі аўтамабіля ў Бялыніцкім раёне

Маладая жанчына загінула пад коламі аўтамабіля ў Бялыніцкім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова.

26 верасня ў 20.30 31-гадовы жыхар Жлобіна на аўтамабілі «Вольва», які рухаўся па аўтадарозе «Талачын-Круглае-Вішоў», наехаў на 37-гадовую жыхарку вёскі Старое Сяло. Пешаходка ішла па праезджай частцы дарогі ў спадарожным напрамку без святлоадбіўных элементаў. У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна