Рус Бел Eng 中文

«Маладую гаспадыню» Магілёўскай вобласці вызначаць у Кіраўску

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці на Магілёўшчыне пройдзе II абласны агляд-конкурс «Маладая гаспадыня-2017». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Паводле слоў суразмоўцаў, мерапрыемства адбудзецца на базе Кіраўскага раённага цэнта культуры. Удзел у ім прымуць 26 прадстаўніц аграпрамысловага комплексу ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года з усяго рэгіёна – ад навучэнцаў устаноў адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці да жывёлаводаў, эканамістаў і ветурачоў. «Абавязковай умовай для іх стала прафсаюзнае сяброўства, а таксама пражыванне і праца ў сельскай мясцовасці», – падкрэслілі суразмоўцы.

Каб займець карону пераможцы, удзельніцам неабходна праявіць сябе творчымі і эрудзіраванымі асобамі, годна вытрымаўшы ўсе выпрабаванні. Традыцыйна яны павінны будуць прайсці 6 конкурсных этапаў, два з якіх выставачныя – на самую лепшую страву і самае арыгінальнае рукадзелле.

Акрамя таго, канкурсанткам трэба будзе расказаць аб сябе, сваёй сям’і, працы і захапленнях, прадэманстраваць шырокі кругагляд, раскрыць таленты ў музычным выступленні, стварыць на сцэне яркі і эфектны вобраз у конкурсе-дэфіле.

Агляд-конкурс «Маладая гаспадыня – 2017» арганізаваны па ініцыятыве абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна