Рус Бел Eng 中文

Масавую зарадку з удзелам вядомых спартсменаў вобласці правядуць у Магілёве падчас акцыі «Беларусь супраць тытуню»

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» праходзіць у Магілёўскай вобласці пад дэвізам «Тытунь і хваробы сэрца». Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Падчас акцыі, якая завершыцца 31 мая, запланаваны шматлікія мерапрыемствы: дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя, работа гарачых тэлефонных ліній па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння і здаровага ладу жыцця, святы і кірмашы здароўя, тэматычныя вечары, дыскатэкі, маладзёжныя форумы, флэш-мобы і інш.

У прыватнасці, 25 мая спецыялісты абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя плануюць правесці тэматычную прэс-канферэнцыю. Шырокамаштабная раённая акцыя «Магілёўскі раён – тэрыторыя здароўя» пройдзе 29 мая ў аграгарадку Палыкавічы. Масавую зарадку з удзелам вядомых спартсменаў рэгіёна арганізуюць на плошчы Зорак Магілёва 31мая. У гэты ж дзень на базе гімназіі №4 абласнога цэнтра адбудзецца гарадскі форум-дайджэст «Жыві ярка! Жыві без цыгарэт!».

Актыўна падключыцца да праекту горад на Бярэзіне. Тут арганізуюць шэраг інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў. Так, маладзёжная брыгада гарадской паліклінікі №3 будзе працаваць з работнікамі ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій», а спецыялісты гарадской паліклінікі №6 – з наведвальнікамі гандлёвага цэнтра «Айсберг». Рухомыя гульні, віктарыны, бег у процівагазах, анкетаванне чакае навучэнцаў дзяржаўнага медыцынскага каледжа. Месцам правядзення акцыі стане таксама чыгуначны вакзал «Бабруйск».

Для жыхароў Быхава найбольш запамінальным абяцае стаць масавы забег пад дэвізам «Дыхай свабодна!». На вуліцах Горакпройдзе акцыя «Аддай цыгарэту – атрымай цукерку!», а ў дзіцячым парку – «Пускай мыльныя бурбалкі замест тытунёвага дыму!». Супрацоўнікаў Крычаўскага водаканала чакаюць мерапрыемствы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Флэш-моб «Мы скажам курэнню – не!» для навучэнцаў школ адбудзецца ў гарадскім парку Асіповічаў.

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць падтрымаць акцыю «Беларусь супраць тытуню» і прыняць удзел у мерапрыемствах па абароне ўласнага здароўя і здароўя навакольных ад тытунёвага дыму.
Жадаючыя кінуць паліць могуць атрымаць кансультацыі спецыялістаў на базе ўстаноў аховы здароўя па месцы жыхарства.

Кантактныя тэлефоны для даведак:

8(0222) 33-18-68 аддзел грамадскага здароўя УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»

8(0222) 72-83-49 кабінет доктара-нарколага УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер».

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню» з’яўляецца штогадовай і праводзіцца з мэтай прафілактыкі захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню, актывізацыі работы па прапагандзе ЗЛЖ.

Штогод 31 мая ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень без тытуню, які быў устаноўлены ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

12.12.2018 - 10:46 | Больш за 30 праектаў прадставяць у Крычаве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

Больш за 30 праектаў прадставяць у Крычаве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».

11.12.2018 - 16:14 | У рэгіянальным адборы на конкурсы «Славянскага базару-2019» прынялі ўдзел 29 выканаўцаў з Магілёўскай вобласці

У Беларусі праходзіць першы этап адбору ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019». Старт быў дадзены 5 снежня ў Гродне, а сёння эстафету прымаў Магілёў. Праслухоўванне прэтэндэнтаў ад нашага рэгіёна адбылося ў абласным метадычным цэнтры культурна-народнай творчасці і асветнай працы, дзе працавала журы пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской.

10.12.2018 - 09:05 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

07.12.2018 - 15:00 | Дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» 14 снежня

IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» пройдзе 14 снежня ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» з 13:55 да 19:15. Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду».

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.