Рус Бел Eng 中文

Мінабароны абвясціла конкурс да 75-годдзя вызвалення Беларусі

Міністэрства абароны праводзіць конкурс на самыя лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і сучасным Узброеным Сілам. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.

Конкурс накіраваны на фарміраванне ў грамадзян і асабовага саставу Узброеных Сіл патрыятычнай свядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцяў, асабістай адказнасці за бяспеку Айчыны.

Журы будзе ацэньваць творы прозы і паэзіі, артыкулы і нарысы ў галіне журналістыкі, музычныя творы, творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва, а таксама работы ў галіне тэатральнага мастацтва, тэлебачання і кінамастацтва.

Для ўдзелу аўтары твораў могуць падаваць заяўку ў адборачную камісію ў адвольнай форме. Пасля завяршэння конкурсу творы вернуць аўтарам.

Конкурсныя творы варта накіроўваць на адрас: 220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3, дзяржаўная культурна-адпачынкавая ўстанова «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з паметкай «На конкурс». Пры афармленні твора (работы) на конкурс паказваецца яго назва, аўтар, адрас і нумар кантактнага тэлефона аўтара.

Лаўрэатам будзе прысвоена званне «Лаўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва», а таксама ўручаны дыплом і грашовая прэмія.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая