На сайте проводятся технические работы. Возможны перебои в работе сайта.

Приносим извинения за доставленные неудобства.

Рус Бел Eng 中文

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, якім катэгорыям медработнікаў і на колькі павысілі зарплаты з 1 верасня

Міністэрства аховы здароўя патлумачыла, якім катэгорыям медработнікаў і на колькі павысілі заработныя платы з 1 верасня. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.

З 1 верасня 2018 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 31 жніўня 2018 года №632 «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў». Пастанова распаўсюджваецца на работнікаў бюджэтных арганізацый (бальніц, паліклінік, дыспансераў, РНПЦ, устаноў адукацыі і інш.). Павысілі заработныя платы таксама медыцынскім фізікам, хімікам, біёлагам.

Устанаўліваецца павышэнне тарыфных акладаў фармацэўтычным работнікам, якія маюць вышэйшую фармацэўтычную адукацыю, на 75%; фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную фармацэўтычную адукацыю, – на 40%. Павышаюцца аклады работнікам арганізацый аховы здароўя, медыцынскіх навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць (за выключэннем устаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд), якія займаюць пасады хіміка, вядучага хіміка, біёлага, вядучага біёлага, за выкананне комплексных шматэтапных малекулярна-біялагічных даследаванняў, імунаферментных даследаванняў, даследаванняў у галіне клетачнай медыцыны – на 100%; медыцынскага фізіка, вядучага медыцынскага фізіка, інжынера, вядучага інжынера, за выкананне работ па сінтэзе, фармакапейным аналізе і дазіметрычным кантролі радыёфармацэўтычных лекавых сродкаў, абслугоўванне і эксплуатацыю медыцынскага дыягнастычнага абсталявання для прамянёвай дыягностыкі, апаратаў і камп’ютарных сістэм для планавання, рэалізацыі і забеспячэння гарантыі якасці прамянёвай тэрапіі – на 100%.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што ўстанаўліваецца штомесячная даплата урачам-спецыялістам, у тым ліку кіраўнікам, уключаючы пасады урачоў-інтэрнаў, урачоў – кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, кіраўнікоў адасобленых структурных падраздзяленняў, арганізацый і іх намеснікаў (уключаючы кіраўнікоў паліклінік, бальніц, станцый хуткай медыцынскай дапамогі, дыспансераў, дамоў дзіцяці, цэнтраў і інш.), – у памеры 20% акладу; медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю (у тым ліку галоўных і старшых медыцынскіх сясцёр, загадчыкаў ФАПа і інш.) – у памеры 13% акладу.

Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на работнікаў, якія займаюць пасады ў адпаведнасці з наменклатурай пасад медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 8 верасня 2009 года №61, у структурных падраздзяленнях бюджэтных арганізацый, якія ўтрымліваюцца як за кошт сродкаў бюджэту, так і за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, удакладнілі ў Міністэрстве.

Акрамя гэтага, у межах рэалізацыі мерапрыемстваў па сацыяльнай абароненасці работнікаў аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кіраўнікам устаноў прыняць меры па павелічэнні памеру аплаты працы работнікаў, на якіх не распаўсюджвае сваё дзеянне названая пастанова. Гаворка ідзе аб работніках, якія не маюць медыцынскай адукацыі, якія ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі (медыцынскія рэгістратары, заолагі, псіхолагі, інструктары-метадысты фізічнай рэабілітацыі, настаўнікі-дэфектолагі, сёстры-гаспадыні, санітаркі і інш.), работніках кадравай, эканамічнай, бухгалтарскай і іншых службаў, гаспадарча-абслуговых падраздзяленняў. Павысіць зарплату можна за кошт эканоміі сродкаў, прадугледжаных ва ўстаноўленым парадку па бюджэтных каштарысах на аплату працы, а таксама за кошт сродкаў ад даходнай дзейнасці і іншых прадугледжаных заканадаўствам крыніц.

Прырост разліковага заробку на адну пасаду з улікам росту тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 кастрычніка з Br34 да Br35,5 складзе: правізара, які мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, – Br178,4, або 46,4%, у тым ліку за кошт павышэння тарыфнага акладу на 75% з 1 верасня – Br154,6, або 40,2%; фармацэўта, які мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, – Br98,8, або 26,7%, у тым ліку за кошт павышэння тарыфнага акладу на 40% з 1 верасня – Br79, або 21,4%; хіміка, які мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, – Br233, 3, або 57,1%, у тым ліку за кошт павышэння тарыфнага акладу на 100% з 1 верасня – Br206, 2, або 50,5%; урача хірургічнага профілю, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, – Br128, 6, або 19,3%, у тым ліку за кошт устанаўлення даплаты (20% акладу) – Br95, 1, або 14,3%; медсястры аперацыйнай, якая мае першую кваліфікацыйную катэгорыю, – Br63, 7, або 14,1%, у тым ліку за кошт устанаўлення даплаты (13% акладу) – Br42, або 9,3%.

БЕЛТА

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "здароўе":

15.02.2019 - 09:40 | Акцыя па прафілактыцы ІППШ пройдзе ў Магілёўскай вобласці 21 лютага

Акцыя «Думай сёння, каб жыць заўтра!» па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, пройдзе ў рэгіёне 21 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

13.02.2019 - 10:34 | КДК Магілёўскай вобласці падвёў вынікі «гарачай лініі» з насельніцтвам па праблемах у сферы аховы здароўя

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правялі «гарачую лінію» па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.

12.02.2019 - 08:10 | У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю

У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю. Згодна з правіламі, прыпыніць навучальны працэс могуць толькі пры ўмове, што больш за 30% школьнікаў не прыйдзе на заняткі па прычыне хваробы.

06.02.2019 - 09:57 | У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе зарэгістравана 44 выпадкі шаленства сярод жывёл

Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам.

04.02.2019 - 09:12 | Антытытунёвы дэкрэт №2 ўступіць у сілу 27 ліпеня

Дэкрэт №2, якім становіцца больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі, уступіць у сілу 27 ліпеня 2019 года.