V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Мінжылкамгас адзначыў, у якіх выпадках не занятыя ў эканоміцы не будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па поўных тарыфах

Мінжылкамгас растлумачыў нюансы аплаты ЖКП па поўных тарыфах не занятымі ў эканоміцы грамадзянамі. Не занятыя ў эканоміцы грамадзяне, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, не будуць кампенсаваць гэтыя паслугі ў поўным аб’ёме, паведаміла сёння начальнік аддзела ўпраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Жанна Папучэева ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Кампенсаваць жыллёва-камунальныя паслугі ў поўным аб’ёме будуць толькі працаздольныя грамадзяне, якія не заняты ў эканоміцы і з’яўляюцца плацельшчыкамі гэтых паслуг. Да плацельшчыкаў жыллёва-камунальныях паслуг адносіцца ўласнік, наймальнік або арандатар жылога памяшкання, члены арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчык, які заключыў дагавор долевага будаўніцтва, лізінгаатрымальнік.

«Калі плацельшчык будзе з’яўляцца членам сям’і працаздольнага грамадзяніна, не занятага ў эканоміцы, то налічэнне аплаты будзе рабіцца па агульным парадку без прымянення тарыфу, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў», – патлумачыла Жанна Папучэева. Такім чынам, калі, напрыклад, сын не заняты ў эканоміцы, але плацельшчыкам ЖКП з’яўляецца маці, яны будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па звычайных тарыфах, а не па поўным кошце.

Калі ў памяшканні з плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг, не занятым у эканоміцы, пражывае яшчэ адзін не заняты ў эканоміцы, то ў

дачыненні да абодвух грамадзян паслугі будуць налічвацца па поўных тарыфах.

Па поўных тарыфах не занятыя ў эканоміцы будуць кампенсаваць гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года), газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019 года). Налічванне будзе рабіцца з улікам колькасці зарэгістраваных чалавек.

Калі, напрыклад, на падагрэў вады было выдаткавана 0,6 гігакалорыі і зарэгістраваны тры грамадзяніны, а плацельшчык ЖКП не заняты ў эканоміцы, то колькасць цеплаэнергіі дзеліцца на колькасць людзей. І па поўным тарыфе пакрывае толькі не заняты ў эканоміцы – плацельшчык ЖКП. Г.зн. 0,2 гігакалорыі трэба будзе аплаціць па поўным тарыфе, 0,4 гігакалорыі – па субсідзіруемым.

Па разліках Мінжылкамгаса, плата за стандартную двухпакаёвую кватэру на 48 кв. м за ваду павялічыцца на Br5-6 (калі спажыванне будзе ў межах устаноўленых нормаў). Для такой жа кватэры, дзе зарэгістравана тры чалавекі і ўласнік не заняты ў эканоміцы, плата за ацяпленне можа вырасці на Br15, за газ – Br15-16.

Калі ў кватэры пражывае адзін працаздольны грамадзянін, не заняты ў эканоміцы, то за ўвесь аб’ём паслуг ён плаціць па поўных тарыфах. Тады, па разліках Мінжылкамгаса, даплата для стандартнай двухпакаёвай кватэры 48 кв. м за ваду складзе Br5-6, цяпло – Br60, газ – Br40.

Знешні выгляд жыроўкі пры гэтым не зменіцца, магчыма толькі, што дадасца новы радок.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

24.09.2018 - 15:10 | Праект па развіцці кластараў стартаваў у Беларусі

Праект «Укараненне кластарнай сістэмы ў Беларусі» стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Бізнес-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага (БСПН).

21.09.2018 - 14:51 | Эксперты Сусветнага банка наведалі Магілёўскую ЦЭЦ-1

Эксперты Сусветнага банка ў рамках рабочага візіту ў Беларусь наведалі Магілёўскую ЦЭЦ-1 філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». Тут рэалізуецца адзін з найбуйнейшых сумесных інвестыцыйных праектаў па рэканструкцыі прадпрыемства. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік ВТА Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ЦЭР Святлана Заграбанец.

20.09.2018 - 12:21 | Факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг таксі выяўлены ў Магілёве

Факты незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг таксі выяўлены ў Магілёве, паведаміў старшы інспектар па асабліва важных справах другога аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Магілёўскай вобласці Сяргей Салаўёў.

20.09.2018 - 10:57 | Магілёўскія мытнікі адзначаюць прафесійнае свята

У магілёўскіх мытнікаў сёння прафесійнае свята, якое штогод адзначаецца ў Беларусі ўжо больш за 20 гадоў.

19.09.2018 - 08:31 | Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў працягнуты да 1 кастрычніка

Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў працягнуты да 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.