Рус Бел Eng 中文

Міжнародны фестываль «Анімаёўка – 2018» адкрыўся ў Магілёве

У Магілёве сёння адбылася цырымонія адкрыцця ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018».

У кінатэатры «Радзіма» аншлаг, сотні юных гледачоў прыйшлі сюды на сустрэчу з любімымі мульцяшнымі героямі і казачнымі персанажамі. Многія з іх у выглядзе роставых лялек сустракалі хлопцаў і іх бацькоў прама на ўваходзе, размаўлялі, жартавалі, запрашалі ў гульню, а таксама прапаноўвалі зрабіць сэлфі на памяць.

«За 20 гадоў правядзення фестывалю ў яго з’явілася свая гісторыя, непаўторная аўра і душа, – адзначыў на адкрыцці намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшыня аргкамітэта фестывалю Андрэй Кунцэвіч. – У гэтым годзе на свяце анімацыі будзе прадстаўлена больш за 400 мультфільмаў з 47 краін. Гэта сведчыць аб значнасці і папулярнасці творчага праекта, паколькі далёка не кожны фестываль можа пахваліцца такой шырокай геаграфіяй удзельнікаў».

На думку намесніка старшыні аблвыканкама, «Анімаёўка»сапраўды цікавая і прывабная дзякуючы не толькі шырокай конкурснай праграме, але і магчымасці зносін, абмену вопытам на пляцоўках форуму падчас круглых сталоў, творчых сустрэч і майстар-класаў. «У мяне няма сумнення, што фестываль падорыць усім яго ўдзельнікам незабыўныя імгненні далучэння да самага добрага, самага светлага і цёплага мастацтва, якім з’яўляецца анімацыя», – сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі рэжысёр студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Волчак падкрэсліў высокі ўзровень арганізацыі форуму. «Мне ёсць з чым параўнаць. Тое, што адбываецца на свяце анімацыі ў Магілёве, вышэйшае за ўсе хвалебныя словы, гэта вышэйшы пілатаж», – мяркуе ён.

Паводле яго слоў, сёлета вельмі прадстаўнічая конкурсная праграма: у асноўны конкурс анімацыйных фільмаў з 404 заяўленых увайшла 61 работа з 31 краіны. Найбольш сур’ёзна на фестывалі прадстаўлена Расія, добрая праграма сфарміравана Францыяй, годна выглядаюць нямецкія аніматары. «Ну, а Беларусь сёлета прадстаўлена 18 фільмамі, большасць з іх – новыя праекты, у тым ліку дзіцячых і студэнцкіх анімацыйных студый», – сказаў Ігар Волчак.

Па традыцыі на форуме адбудуцца конкурсы дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Падчас свята анімацыі пройдуць паказы мультфільмаў як для дзяцей, так і для дарослых ва ўсіх кінатэатрах Магілёва, аматары анімацыі змогуць прыняць удзел у майстар-класах, творчых сустрэчах з выдатнымі рэжысёрамі Беларусі, Расіі і Украіны і пазнаёміцца з прэзентацыямі аб мастацтве анімацыі.

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць Ігару Волчаку. Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні таго ж года па ініцыятыве кіраўніцтва «Магілёўаблкінавідэапракату» свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, і з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

БЕЛТА
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

16.01.2019 - 16:06 | РЭПАРТАЖ: Вясноўскі дом-інтэрнат: перадавы вопыт індывідуальнага развіцця і адаптацыі дзяцей-інвалідаў

Уключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і дзяцей-інвалідаў у жыццё грамадства паступова становіцца магістральнай лініяй сацыяльнага развіцця Беларусі. Распрацавана спецыяльная праграма, галоўная ўвага ў якой надаецца жыццёвай кампетэнцыі такіх дзяцей, здольнасці жыць у нармальных умовах. Значных вынікаў у гэтай працы дамогся Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

15.01.2019 - 19:37 | У Палацы культуры вобласці прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.

15.01.2019 - 10:32 | Галоўная тэма АДІ ў студзені: «Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны Году малой радзімы і знакавым падзеям 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.01.2019 - 10:31 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

11.01.2019 - 17:15 | Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах

Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, выступаючы на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.