Рус Бел Eng 中文

Міжнародны жаночы клуб падорыць мэблю магілёўскаму Дому дзіцяці

Дэлегацыя прадстаўнікоў Міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў сёння наведае Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Першы аб’ект для наведвання – Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі, з якім жаночы клуб супрацоўнічае на працягу трох апошніх гадоў. Як правіла, два разы на год жанчыны наведваюць сацыяльную ўстанову. Яны аказваюць дапамогу і кожны раз прывозяць з сабой падарункі і прысмакі для выхаванцаў.

«На гэты раз мы дамовіліся загадзя, што яны прывязуць неабходную мэблю, тканіны для пасцельных прыналежнасцяў і, вядома, прысмакі для дзяцей, – сказала галоўны ўрач Дома дзіцяці Наталля Александровіч. – А нашы выхаванцы падрыхтавалі для жаночага клуба творчы падарунак – невялікі канцэрт».

Падчас наведвання рэгіёна жанчыны азнаёмяцца з вопытам работы сацыяльных устаноў абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна па абслугоўванні пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама яны абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння. Гасцей таксама чакае знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада на Дняпры.

БЕЛТА
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

06.12.2018 - 13:18 | Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў

Каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўшчыны стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, арганізаваных установамі адукацыі, арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

05.12.2018 - 15:16 | Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд

Больш за 100 мерапрыемстваў запланавана ў Магілёве да Новага года і Каляд. У чарадзе святочных забаў знайшлося месца як для ўпадабаных жыхарам абласнога цэнтра мерапрыемстваў, так і для новых. Многія традыцыйныя дзействы памяняюць фармат. Нязменнымі застануцца іх душэўная атмасфера, маляўнічасць і запал.

04.12.2018 - 10:10 | У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці

У Магілёве на плошчы Леніна ідзе ўстаноўка галоўнай навагодняй ёлкі вобласці. Сямнаццаты год запар яе асновай становіцца 27-метровая металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

03.12.2018 - 12:56 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

03.12.2018 - 10:06 | У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю

У Магілёўскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца больш за 61 тыс. чалавек з інваліднасцю, у тым ліку 10,7 тыс. інвалідаў I групы, 27,4 тыс. – II групы, 20 тыс. –III групы, 3,2 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.