Рус Бел Eng 中文

Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Магілёве

Міжрэгіянальны бізнес-форум «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 14 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама. 

Праграма мерапрыемства ўключае пленарнае пасяджэнне, дзе з прэзентацыямі прадукцыі, работ, паслуг, распрацовак, прапанаваных для развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва, выступяць прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Расійскай Федэрацыі, Магілёўскай вобласці, іншых рэгіёнаў Беларусі.

Часткай форума стане кантактна-кааперацыйная біржа дзелавых кантактаў, якая ўключае дэманстрацыю інавацыйных распрацовак з высокім патэнцыялам для камерцыялізацыі. Тут пройдуць перамовы, мяркуецца заключэнне дагавораў, кантрактаў, пагадненняў паміж вытворцамі абсталявання, вузлоў, дэталяў, матэрыялаў, а таксама распрацоўшчыкамі новай тэхнікі, тэхналогій з прадстаўнікамі прадпрыемстваў.

Падчас форуму будзе працаваць выстава прадукцыі ўдзельнікаў біржы – беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама распрацовак, гатовых для ўкаранення, прадстаўленых навуковымі арганізацыямі і ВНУ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам пры арганізацыйнай падтрымцы Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», РУП «Навукова-аналітычны цэнтр інфармацыі, інавацый і трансферу тэхналогій», а таксама Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў і праекта ПРААН «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая