V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве падпісалі моладзевыя арганізацыі Беларусі і Расіі ў Магілёве

Двухбаковыя міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве заключылі моладзевыя арганізацыі Беларусі і Расіі падчас форума «Моладзь – за Саюзную дзяржаву», які праходзіць у Магілёве ў межах V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт сайта.

Так, Мінская абласная арганізацыя ГА «БРСМ» мае намер развіваць узаемаадносіны з Бранскай рэгіянальнай арганізацыяй Расійскага саюза моладзі, а Гродзенская і Віцебская абласныя арганізацыі ГА «БРСМ» – з Пскоўскай абласной арганізацыяй «Расійскі саюз моладзі».

У моладзевую сталіцу Беларусі 2018 года з’ехалася больш за 50 прадстаўнікоў моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў краін-суседак, моладзевых парламентаў, у тым ліку Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, саюза маладых адвакатаў і прадпрымальнікаў. Нашу краіну на форуме прадстаўляюць лідары БРСМ і пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў моладзевай арганізацыі, прадстаўнікі ФПБ, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, Лігі добраахвотнай працы моладзі, грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры міністры адукацыі. Расійскую Федэрацыю – Расійскі саюз моладзі, Нацыянальны савет моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў, Расійская асацыяцыя дзяўчынак-скаўтаў, Расійскі саюз сельскай моладзі.

У першы дзень форума моладзь усклала кветкі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Таксама для хлопцаў і дзяўчат арганізавалі экскурсійную праграму па культурна-гістарычных мясцінах Магілёва і нефармальную сустрэчу «Магілёўшчына вітае сяброў». Сёння маладыя людзі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця форума і Фарсайт-сесіі, дзе змаглі задаць пытанні міністру адукацыі Ігару Карпенку, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктару Сірэнку, намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэю Кунцэвічу, старшыні Асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Нацыянальны савет моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў Расіі»Рыгору Петушкову, першаму сакратару Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрыю Варанюку.

«Для нас важна разуменне таго, куды сёння ідзе моладзь, – адзначыў Віктар Сірэнка на адкрыцці форума. – Гэта неабходна, каб на ўзроўні заканадаўчай і выканаўчай улады своечасова падставіць плячо ў вырашэнні задач і пытанняў, якія хвалююць маладое пакаленне».

У сваю чаргу Андрэй Кунцэвіч звярнуў увагу: Магілёў абраны пляцоўкай для правядзення форума моладзі Беларусі і Расіі невыпадкова. Горад на Дняпры ў гэтым годзе з’яўляецца моладзевай сталіцай Сінявокай. Тут усебакова абмяркоўваюцца пытанні маладзёжнай палітыкі ў нацыянальным і міжнародным кантэксце, а тэма Саюзнай дзяржавы, далейшага развіцця кантактаў моладзі дзвюх краін займае ў гэтых дыскусіях адно з цэнтральных месцаў.

«Моладзь актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні найбольш актуальных праблем у жыцці нашых краін, разумее важнасць далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў, аказвае ўплыў на прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў, усведамляючы, што ад іх, маладых і энергічных, залежыць будучыня нашых дзяржаў», – падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч.

Гаворачы пра практычны бок форума, Рыгор Петушкоў заўважыў: адна з галоўных задач дыялогу – выявіць найлепшыя практыкі, механізмы працы з моладдзю для таго, каб падрыхтаваць агульны праект стратэгіі гарманічнай пабудовы маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. «Як можна ацаніць эфектыўнасць дружбы? Складанае пытанне, але з эмацыйнага пункту гледжання вытлумачальнае. Калі беларус будзе ўспрымаць, умоўна, Уладзімірскую або Валгаградскую вобласць як родную, а расіянін з такой жа любоўю, як да малой радзімы, пачне ставіцца, напрыклад, да Магілёўскай вобласці, гэта і стане адным з галоўных паказчыкаў паспяховасці пабудовы Саюзнай дзяржавы», – канстатаваў старшыня Асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Нацыянальны савет моладзевых і дзіцячых аб’яднанняў Расіі».

Дзмітрый Варанюк дадаў, што моладзі ўласціва ўнікальная стваральная энергія, таму так важна быць актыўным, выказваць, прапаноўваць ідэі, праекты, не саромецца. Ён выказаў упэўненасць, што пагадненні аб супрацоўніцтве грамадскіх арганізацый не застануцца словамі на паперы, а дадуць канкрэтныя вынікі, якія будуць агучаны падчас наступнага форума моладзі Беларусі і Расіі.

Важным складнікам праграмы другога дня форуму стала наведванне прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, дзе з моладдзю падзяліліся паспяховым вопытам працы.

Акрамя таго, на базе ААТ «Бабушкина крынка» «будзе арганізавана работа секцыі «Моладзевы парламентарызм – форма грамадзянскай супольнасці, а на базе СВК «Калгас Радзіма»пройдзе другая секцыя –«Удзел моладзі ў развіцці сучаснай інфраструктуры і стварэнне грамадскіх прастор».

Завершыцца форум прыняццем рэзалюцыі і брыфінгам для сродкаў масавай інфармацыі.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "моладзь":

18.10.2018 - 11:06 | Больш за 100 байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку прымуць удзел у абласной спартакіядзе «Акадэмія мужнасці»

Больш за 100 байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку прымуць удзел у абласной спартакіядзе «Акадэмія мужнасці». Спаборніцтвы пройдуць 19 кастрычніка на базе Магілёўскай в/ч 6713 (вул. Вароўскага, 38) і набярэжнай ракі Днепр.

17.10.2018 - 10:30 | Вынікі ЦТ 2019 года будуць разлічаны па новай методыцы

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

15.10.2018 - 11:15 | Граматы Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і памятныя медалі ўручылі Ігару Карпенку і Андрэю Белякову

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах моладзі Аляксандр Бугаеў уручыў памятныя ўзнагароды міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігару Карпенку і намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, ку

12.10.2018 - 10:47 | Гран-пры тэатральна-інструментальнага этапу праекта «Звездочет» дастаўся скрыпачцы з Магілёва Віялеце Уласевіч

Гран-пры тэатральна-інструментальнага этапу міжнароднага фестывальнага праекта «Звездочет» дастаўся скрыпачцы з Магілёва, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №2 Віялеце Уласевіч (клас Анастасіі Багуновай). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

10.10.2018 - 15:04 | Ігар Карпенка: моладзевы форум Беларусі і Расіі – унікальная інтэрактыўная пляцоўка для зносін і абмену вопытам па актуальных пытаннях сучаснасці

Моладзевы форум Беларусі і Расіі – унікальная інтэрактыўная пляцоўка для зносін і абмену вопытам па самых актуальных пытаннях сучаснасці. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка на адкрыцці форума «Моладзь – за Саюзную дзяржаву», які праходзіць у Магілёве ў межах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт сайта.