Рус Бел Eng 中文

Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў Расійска-Беларускім фестывалі сучаснай творчасці «Насустрач да зорак»

Расійска-Беларускім фестывалі сучаснай творчасці «Насустрач да зорак». Мерапрыемства адбудзецца 26-29 жніўня на базе аздараўленчага цэнтра «Галоеўка» Смаленскай вобласці.
Фестываль праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сучаснай творчасці сярод дзяцей і моладзі Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што ён збярэ больш за 150 прадстаўнікоў творчай моладзі з рэгіёнаў Расіі і Беларусі па напрамках вакал і харэаграфія. Экспертамі стануць знакамітыя выкладчыкі расійскіх федэральных праектаў.

Заяўку можна падаць да 1 жніўня тут. Выдаткі на харчаванне і пражыванне - за кошт прымаючага боку.

Фестываль «Насустрач да зорак» рэалізуецца з выкарыстаннем сродкаў гранта Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на развіццё грамадзянскай супольнасці, прадастаўленага Фондам прэзідэнцкіх грантаў.
Арганізатар мерапрыемства - Смаленская абласная арганізацыя «Расійскі Саюз Моладзі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая