Рус Бел Eng 中文

Моладзевая цягніковая брыгада Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі стала найлепшай у краіне

БЧ падвяла вынікі спаборніцтва на званне “Найлепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі” па выніках працы за 2016 год. У спаборніцтве прынялі ўдзел 29 цягніковых брыгад.

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання і ўмовы праезду пасажыраў, выкананне цягніковай брыгадай службовых абавязкаў, захаванне тэхнікі бяспекі, аховы працы і патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, графіка руху цягнікоў, тэмп росту даходаў ад рэалізацыі ў пасажырскіх вагонах тавараў, паслуг і многае іншае.

У выніку пераможцай спаборніцтваў была моладзевая цягніковая брыгада цягніка № 371/372 паведамлення Магілёў – Львоў Магілёўскага вагоннага ўчастка РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі”. Ёй уручылі пераходны кубак і памятны дыплом першай ступені.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая