Рус Бел Eng 中文

Музеефікацыю рэшткаў сінагогі ў Бабруйску плануюць завяршыць да 1 верасня

Кансервацыю і музеефікацыю рэшткаў сінагогіў Бабруйску па вуліцы Чонгарскай плануюць завяршыць да 1 верасня бягучага года, паведамілі ў гарвыканкаме.

Гэтую ідэю яшчэ ў 2015 годзе прапанаваў рабін Бабруйска Шаўль Хабабо. Паколькі сродкаў на аднаўленне трэба нямала і ў горадзе дзейнічае сінагога па вуліцы Сацыялістычнай, было прынята рашэнне захаваць рэшткі будынка як элемент гарадской архітэктуры ХІХ стагоддзя і стварыць тут зону адпачынку пад адкрытым небам.

Дырэктар ТАА «Эканом-універсал праект» Юрый Фамін адзначыў, што рэшткі сцен сінагогі будуць ўмацаваны і ачышчаны, над імі з’явіцца дах, каб не дапусціць далейшага разбурэння ад уздзеяння ападкаў. Вялікія стральчатыя вокны плануецца дэкараваць. Звонку будзе стварацца ўражанне, што ў сінагозе ідзе служба, там моляцца, а інтэр’ер будзе адлюстроўваць гісторыю з’яўлення яўрэяў у Бабруйску, іх побыт і заняткі. Зону адпачынку азеляняць і абнясуць ажурнай каванай агароджай, уладкуюць пешаходныя дарожкі, установяць лаўкі, падсвятленне і асвятленне. «Гэта значыць, у Бабруйску з’явіцца яшчэ адзін аб’ект, які расказвае аб гісторыі горада, а таксама прызначаны для адпачынку і правядзення розных мерапрыемстваў», – адзначыў Юрый Фамін.

Фінансаваннем работ па стварэнні своеасаблівага музея пад адкрытым небам займаецца яўрэйская абшчына. Адкрыты дабрачынны рахунак, і ўсе жадаючыя могуць аказаць падтрымку гэтаму праекту.

БЕЛТА

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна