Рус Бел Eng 中文

На ААТ «Белшына» прыступілі да рэалізацыі новага інвестыцыйнага праекта

На ААТ «Белшына» прыступілі да рэалізацыі новага інвестыцыйнага праекта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

«Галоўны корпус завода БГШ. Стварэнне вытворчасці ЦМК-шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 25-29 дзюймаў» – так гучыць назва маштабнага праекта, рэалізацыя ў жыццё якога з’яўляецца галоўнай задачай гэтага года для калектыву завода буйнагабарытных шын.

Як расказаў дырэктар прадпрыемства Вадзім Нікіценка, асноўны ўпор будзе зроблены на вытворчасць індустрыяльнай цэльнаметалакорднай шыны з пасадачным дыяметрам 25-29 дзюймаў. Яна больш перспектыўная на рынку, мае найлепшыя тэхнічныя паказчыкі. «Можна сказаць, што гэта будзе вялікі крок у развіцці завода. Згодна з нашым планам, да канца года мы збіраемся прыйсці да серыйнай вытворчасці шын памераў: 18.00R25, 17.5R25, 20.5R25, 23.5R25», – адзначыў кіраўнік.

Паводле яго слоў, патрэба ў індустрыяльных шынах ёсць. Вядома, існуе і сур’ёзная канкурэнцыя паміж сусветнымі вытворцамі. «Але мы не будзем саступаць і ўпэўнены, што па якасці нашы новыя радыяльныя ЦМК-шыны дадзенай лінейкі ні ў чым не саступяць сапернікам, а новая прадукцыя дазволіць заняць сваю нішу на рынку і павялічыць прыбытак», – падкрэсліў Вадзім Нікіценка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая