Рус Бел Eng 中文

На Дошку гонару Магілёўскай вобласці занесена 24 прадпрыемствы і арганізацыі

У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі ў 2016 годзе высокіх вынікаў працы, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» і пяць пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

«У няпростых умовах развіцця сусветнай эканомікі прадпрыемствы Магілёўшчыны знаходзяць пункты эканамічнага росту за кошт развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу чалавека, мадэрнізацыі вытворчасцяў, пошуку новых ідэй і тэхналогій, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. – Самае галоўнае – захаваць кваліфікаваныя кадры, падтрымаць людзей у цяжкай сітуацыі, зрабіць усё неабходнае для аховы працоўных правоў грамадзян. Гэта задача выканаўчай улады, буйных прадпрыемстваў, працадаўцаў, прафесійных саюзаў, грамадскіх арганізацый».

Губернатар адзначыў, што ўшанаванне найлепшых спецыялістаў розных галін народнай гаспадаркі з занясеннем іх імёнаў на абласную Дошку гонару ў Свята працы стала традыцыйным. Гэта людзі, якія аддаюць сваёй краіне веды, уменні і любоў. «Ва ўсе часы рух наперад забяспечваюць тыя, хто бярэ на сябе адказнасць, хто разумее, што ад яго асабістых намаганняў, вынікаў працы залежыць дабрабыт асобнага прадпрыемства, галіны, рэгіёна, аўтарытэт і канкурэнтаздольнасць краіны. І чым больш такіх неабыякавых, працавітых людзей, тым мацнейшымі і багацейшымі будуць Магілёўская вобласць і родная Беларусь», – заявіў Уладзімір Даманеўскі.

Як заўважыў кіраўнік рэгіёна, нямала цёплых слоў можна сказаць у адрас кожнага ўдзельніка цырымоніі ўзнагароджання. Добра папрацавалі і ўнеслі важкі ўклад у развіццё эканомікі вобласці калектывы адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства «Касцюковіцкая перасовачная механізаваная калона №260», сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас “Радзіма”»Бялыніцкага раёна і многія іншыя.

Спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоены аператар машыннага даення сельскагаспадарчага прадпрыемства «Круглянскі-Агра» Жанна Пудзікава, якая па выніках 2016 года забяспечыла надой малака на адну карову амаль у 8 тыс. кг, навучэнка Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Дар’я Навумава, якая заваявала алімпійскі медаль у Рыа, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўская фабрыка марожанага» Таццяна Бандарчук – лаўрэат прэміі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі «Лідар года-2016».

«Упэўнены, што поспехі нашых пераможцаў – гэта натхняльны прыклад для ўсіх!» – падсумаваў Уладзімір Даманеўскі. Ён цёпла павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з Першамаем, заўважыўшы, што гэта свята міжнацыянальнага ўзаемаразумення, міру і згоды людзей розных канфесій і перакананняў, якія жывуць на адной зямлі. Губернатар уручыў пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама лаўрэатам спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» і найлепшым прадпрымальнікам. Шэрагу прадпрыемстваў вобласці таксама ўручаны дыпломы лаўрэата конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і лаўрэата конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі» 2016 года.

Занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці па выніках працы за 2016 год

Арганізацыі рэгіёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сваёй дзейнасці

Сярод арганізацый прамысловасці:

адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”;

адкрытае акцыянернае таварыства “Малочныя горкі”;

замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кровельны завод “ТэхнаНІКОЛЬ”»;

Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне;

унітарнае поліграфічнае камунальнае прадпрыемства “Магілёўская абласная ўзбуйненая тыпаграфія імя Спірыдона Собаля”;

 

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве:

адкрытае акцыянернае таварыства “Спецмантажбуд – 179”;

адкрытае акцыянернае таварыства “Магілёўская СПМК № 109”;

дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства “Касцюковіцкая перасоўная механізаваная калона № 260”;

 

Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі:

Бялыніцкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Калгас “Радзіма”»;

 

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы транспарту і сувязі:

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Магілёўзнештранс”;

прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства “РІНАЛТранс”;

Быхаўскі вузел электрасувязі Чавускага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “БЕЛТЭЛЕКАМ”;

Круглянскі вузел электрасувязі Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “БЕЛТЭЛЕКАМ”

 

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю, грамадскага харчавання і аказання бытавых паслуг:

Бабруйскае адкрытае акцыянернае таварыства “Прамгандаль”;

адкрытае акцыянернае таварыства “Клічаўскія бытпаслугі”;

адкрытае акцыянернае таварыства “Хімчыстка і пранне бялізны”;

 

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы жыллёва-камунальнакй гаспадаркі:

унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства “Бабруйскжылкамгас”;

камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўзелянбуд”;

Асіповіцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

 

Сярод арганізацый камунальнай сферы:

установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж”;

дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”;

дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова “Абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства”;

установа аховы здароўя “Магілёўская абласная стаматалагічная паліклінка”;

установа культуры “Магілёўская абласная філармонія”;

 

Званне “Чалавек года Магілёўшчыны” па выніках 2016 года прысвоена:

 

Вытворчая дзейнасць:

Белакурскаму Мікалаю Іванавічу, трактарысту-машыністу адкрытага акцыянернага таварыства ”Рассвет” імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна;

Бандарчук Таццяне Аляксандраўне, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўская фабрыка марожанага”;

Кавалеўскаму Барысу Віктаравічу, генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”;

Пархоменку Сяргею Васільевічу, намесніку галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства “ТАіМ”;

Пудзікавай Жанне Мікалаеўне, аператару машыннага даення кароў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітаранага прадпрыемства ”Круглянскі-Агра” Круглянскага раёна;

Сапёравай Алене Міхайлаўне, старшыні праўлення Мсціслаўскага раённага спажывецкага таварыства;

 

Невытворчая сфера:

Вараб’ёву Андрэю Алегавічу, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”;

Лысаву Антону Іванавічу, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя “Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер”;

Навумавай Дар’і Сяргееўне, навучэнцы ўстановы адукацыі “Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву”;

Неўмяржыцкаму Міхаілу Міхайлавічу, начальніку ўпраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама;

Тарасенка Святлане Пятроўне, старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай ахове аблвыканкама;

Швяцовай Таццяне Юр’еўне, загадчыку дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Магілёва”;

 

Грамадска-палітычная дзейнасць:

Белавусу Сяргею Мікалаевічу (Пратаіерэю Сергію Белавусу), настаяцелю прыхода храма Святых Царственых Страстацерпцаў і ўсіх Навамучанікаў ХХ стагоддзя г. Магілёва;

Мельнікавай Валянціне Фёдараўне, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”;

Пацкевіч Зінаідзе Канстанцінаўне, старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі “Серабрысты ландыш” установы аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца”;

 

Пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года” за 2016 год

Бараноўскі Андрэй Іванавіч – дырэктар замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белфідагра” (г. Асіповічы)

Вінакурава Анастасія Віктараўна – дырэктар унітарнага прыватнага вытворчага прадпрыемства ”КУВО” (г. Магілёў)

Ларчанка Павел Міхайлавіч – дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “Магілёўская аўтамабільная кампанія” (г. Магілёў)

Пікуленка Уладзімір Уладзіміравіч – дырэктар замежнага таварыства з абмежаванай аказнасцю “Лэктум Проф” (г. Магілёў)

Піткоў Міхаіл Міхайлавіч – дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Энерга Рамонт Сэрвіс” (г. Бабруйск)

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая