Рус Бел Eng 中文

На палігоне «Асіповіцкі» з 20 студзеня па 30 чэрвеня будуць праходзіць баявыя стрэльбы артылерыйскіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Беларусі

З 20 студзеня па 30 чэрвеня на палігоне «Асіповіцкі» будуць праходзіць баявыя стрэльбы артылерыйскіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік палігона вайсковай часці 12147 Андрэй Зацарынны.

Ён падкрэсліў, што несанкцыяванае пранікненне сюды смяротна небяспечнае. «Тэрыторыя палігона з’яўляецца зонай, дзе знаходжанне грамадзянскіх асоб забаронена, – адзначыў суразмоўца. – Адпаведна, там не дапускаецца нарыхтоўка дроў, выпас жывёлы і г.д. Акрамя таго, за збор снарадаў і іншых выбухованебяспечных прадметаў, якія знаходзяцца на палігоне, прадугледжана крымінальная адказнасць».

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

21.02.2019 - 08:30 | Губернатары на зборы па ваеннай бяспецы прайшлі агнявую падрыхтоўку ў Асіповіцкім раёне

На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.

19.02.2019 - 11:05 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі пад вогненную хвалю трапілі жылы дом і гараж

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.

14.02.2019 - 14:48 | У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56 | Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Клічаўскага райвыканкама Віктара Рабкаўца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07 | Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.