Рус Бел Eng 中文

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года з’явіліся 152 новыя арганізацыі

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года (калі пачалі дзейнічаць ільготы і прэферэнцыі для развіцця рэгіёна) з’явіліся 152 новыя арганізацыі. Увосень гэтага года ў 235-ы ўказ Прэзідэнта ўнесены змяненні і дапаўненні.

Клімавіцкі раён – усход Беларусі, памежны з Расіяй. Больш за тры гады таму ён стаў часткай праграмы развіцця паўднёвага ўсходу. Цяпер прадпрыемствы і жыхары раёна (а іх 25 тыс. чалавек) могуць карыстацца адмысловымі льготамі і прэферэнцыямі.  

Першая прыкмета развіцця раёна – будаўніцтва. У верасні ў Клімавічах мясцовая ПМК пачала ўзводзіць 60-кватэрны дом: пакуль тут толькі падмурак, здача – будучай вясной. Жыць у ім будуць пераважна шматдзетныя сем’і. Яшчэ ў 2016 годзе ў Клімавічах здалі шматкватэрны жылы дом на вуліцы 50 гадоў СССР. Назва гістарычная, а ўмовы сучасныя. Большасць навасёлаў пабудаваліся за крэдыт у 1%.

Амаль Br15 тыс. будзе выдзелена сямі паўднёва-ўсходнім раёнам на новую сельскагаспадарчую тэхніку. Фінансаванне разлічана да 2020 года. На палях племзавода «Ціманава» Клімавіцкага раёна ўжо працуе новы кормаўборачны камбайн, прыбірае кукурузу на сілас. Тэхніка прыйшлася вельмі дарэчы. Новы камбайн замяняе дзве-тры адзінкі старой тэхнікі. Па праграме развіцця паўднёвага ўсходу ў Цімонава прыбудзе 5 адзінак тэхнікі для апрацоўкі глебы, унясення угнаенняў і пасяўныя агрэгаты. І гэта будзе добрая дапамога.

Але развіццё паўднёвага ўсходу рухаецца не так хутка, як хацелася б. І ўрад не раз заяўляў, што тэмпы недастатковыя. У Клімавічах лічаць, што тут вінавата геаграфія. Аддаленасць раёна іграе сваю ролю: інвестары аддаюць перавагу не глыбінцы, а цэнтру.

Галоўны праект Клімавіцкага раёна – прадпрыемства па вытворчасці мяса індычкі, якое пабудуюць літоўцы. На месцы будучага комплексу ў вёсцы Барсукі, дзе ў савецкі час быў ваенны гарадок, у верасні заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленням. Планы вялікія, людзі спадзяюцца на новыя працоўныя месцы і заробкі, бізнесмены – на важкі прыбытак, мясцовыя ўлады – на папаўненне бюджэту. Акрамя індычкі, на Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў распрацавалі два праекты: лінію гранулявання камбікармоў і забойны цэх з мясаперапрацоўкай.

Сёлета, акрамя 35 новых арганізацый, у паўднёва-ўсходніх раёнах зарэгістравана больш за дзвесце прадпрымальнікаў. Асвоены і значныя сродкі: больш за Br6 млн. – гэта льготныя крэдыты «Банка развіцця Рэспублікі Беларусь».

Тэлерадыёкампанія «Магілёў»

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая