Рус Бел Eng 中文

На пажары ў Бабруйскім раёне мужчына атрымаў апёкі 65% цела

За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося два пажары, адзін з іх прывёў да траўмавання, як паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, учора ўвечары ад жыхароў пасёлка Туголіца Бабруйскага раёна паступіла паведамленне аб пажары ў адрыне, размешчанай на пустцы недалёка ад вёскі. Будынак гарэў адкрытым полымем. Агонь цалкам знішчыў будынак. Сур’ёзна дасталося і 50-гадоваму жыхару хлява – мужчына з апёкамі 65% цела шпіталізаваны.

Пацярпелы ў будынку пражываў самавольна, нідзе не працаваў, без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў (рэгістрацыя адсутнічала), злоўжываў спіртным і адмоўна характарызаваўся жыхарамі вёскі.

Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая