Рус Бел Eng 中文

Начальнік Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі ўраджэнец Круглага Уладзімір Варапаеў стане Ганаровым грамадзянінам Круглянскага раёна

Начальнік Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі ураджэнец Круглага Уладзімір Варапаеў стане Ганаровым грамадзянінам Круглянскага раёна. Урачыстую цырымонію плануюць правесці 30 чэрвеня – у Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў Круглянскім райвыканкаме.

Усе мінулыя гады Уладзімір Варапаеў не губляў цеснай сувязі са сваёй малой радзімай. Прыязджаў у роднае мястэчка, у тым ліку разам са сваім калектывам. Некалькі сваіх песень маэстра прысвяціў любімай Кругляншчыне. Іх і іншыя мелодыі на ваенна-патрыятычную тэматыку ансамбль выканае на цэнтральнай плошчы Круглага ў апошні дзень чэрвеня.

«Пра гэту ўзнагароду не думаў ніколі, –заўважыў Уладзімір Варапаеў. Я заўсёды ўспамінаю пра выдатны куток – Кругляншчыну, пра людзей, бацькоў, якія мяне выгадавалі. І складаю песні пра гэта. Адным словам, душа ў мяне перапоўненая. Я буду лічыць, што гэта вялікі аванс для таго, каб праславіць свой край – не толькі Круглае, але і Магілёўскую вобласць».

Па матэрыяле  ТРК  "Магілёў"

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая