Рус Бел Eng 中文

НАІП пачало пошук стратэгічных інвестараў для ААТ «Стужка»

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі аб’явіла аб пачатку працэдуры пошуку стратэгічных інвестараў для чатырох дзяржаўных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. У іх ліку магілёўскае ААТ «Стужка», паведамляецца на сайце НАІП.

Для падрыхтоўкі і суправаджэння працэдуры НАІП прыцягнула фінансавых кансультантаў (кампаніі з высокай рэпутацыяй ў міжнароднай бізнес-супольнасці).

Мадэлі інвеставання прадугледжваюць набыццё інвестарам акцый, якія належаць дзяржаве, куплю зноў выпушчаных акцый, стварэнне сумесных прадпрыемстваў з мажарытарным удзелам інвестара або прымяненне іншых шырока выкарыстоўваемых мадэляў.

Фінансавыя кансультанты правядуць работы па перадпрыватызацыйнай падрыхтоўцы і прыцягненні стратэгічных інвестараў для прадпрыемстваў. Падтрымку кансультантам акажуць НАІП, Міністэрства эканомікі, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, канцэрны «Белнафтахім» і «Беллегпрам».

Работы па перадпрыватызацыйнай падрыхтоўцы і прыцягненні стратэгічных інвестараў праводзяцца ў межах праекта «Падтрымка прыватызацыі», які НАІП рэалізуе пры падтрымцы Сусветнага банка.

ААТ «Стужка» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў тэкстыльнай галантарэі, прамысловых і тэхнічных тэкстыльных аксесуараў, медыцынскіх перавязачных матэрыялаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая