Рус Бел Eng 中文

Насельніцтва Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года прадала валюты больш, чым купіла

Насельніцтва Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года прадала валюты больш, чым купіла. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці.

Так, за дванаццаць месяцаў 2017 года жыхары Магілёўскай вобласці прадалі наяўнай замежнай валюты на суму $ 413,3 млн. У эквіваленце, набылі – $ 317,2 млн. Чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў $ 96,1 млн.

Суразмоўцы адзначылі, у снежні 2017 года ў параўнанні з лістападам назіралася павелічэнне попыту насельніцтва на замежную валюту: за снежань куплена $ 33,1 млн. (лістапад – $ 31,6 млн.). Адначасова прапанова валюты з боку насельніцтва таксама ўзрасла да $ 33,1 млн. (лістапад – $ 32,6 млн.). Cальда па аперацыях з наяўнай замежнай валютай у снежні склалася дадатнае ў суме $ 5,5 тыс.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая