Рус Бел Eng 中文

Найлепшага беларускага муляра вызначаць на конкурсе прафмайстэрства ў Магілёве

Муляры з усёй краіны прымуць удзел у рэспубліканскім галіновым конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар – 2018». Мерапрыемства пройдзе 6 красавіка ў Магілёве на базе прафесійнага ліцэя №9 імя А. П. Старавойтава, паведаміў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Сяргей Валькоўскі.

Удзел у конкурсе прымуць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны – пераможцы аналагічных абласных этапаў. Магілёўшчыну прадставяць адразу два кандыдаты: муляр 4-га разраду ААТ «Будаўнічы трэст №17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» Яўген Рылькоў і навучэнец 3-га курса прафліцэя №9 Антон Каспяровіч, сярэбраны прызёр абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2018» па кваліфікацыі муляр.

Па словах Сяргея Валькоўскага, конкурс накіраваны на павышэнне прэстыжу чалавека працы, а таксама для павышэння прадукцыйнасці працы і паляпшэння якасці будаўнічых работ, папулярызацыю перадавога вопыту прадстаўнікоў працоўных прафесіі. Акрамя таго, спаборніцтвы стымулююць павышэнне кваліфікацыі работнікаў – як правіла, акрамя дыпломаў і каштоўных падарункаў пераможцам павышаюць кваліфікацыйны разрад.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая