Уверх

Увага! Беларускамоўная версія сайта Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта працуе ў тэставым рэжыме.

Вы тут

Найлепшы ўчастковы вобласці служыць у Магілёве, а інспектар ІСН – у Краснаполлі

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама адбыўся штогадовы абласны агляд-конкурс на званне “Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі” і “Найлепшы ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх”.

Пазмагацца за ганаровае званне прыехалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў з усёй Магілёўскай вобласці. На працягу дня міліцыянеры спаборнічалі, імкнучыся з найлепшага боку прадэманстраваць свае прафесійныя веды, навыкі і ўменні.

Па выніках спаборніцтва трэцім у барацьбе за званне «Найлепшы ўчастковы інспектар міліцыі» рэгіёна стаў маёр міліцыі Уладзімір Грыненка з Бабруйскага РАУС. Другое месца дасталася старшаму лейтэнанту міліцыі Дзмітрыю Гараўцову, які праходзіць службу ў Бялыніцкім РАУС. Найлепшым у вобласці ўчастковым інспектарам міліцыі ў 2017 годзе прызнаны капітан міліцыі Яўген Дзенісенка з Кастрычніцкага РАУС горада Магілёва. Дарэчы, пераможца пацвярджае званне наймацнейшага ўжо чацвёрты год запар.

У сваю чаргу, «Найлепшым участковым інспектарам па справах непаўналетніх» па праву стала супрацоўніца Краснапольскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Вольга Шагава. На другім месцы – капітан міліцыі Андрэй Ендрыжыеўскі з Ленінскага РАУС горада Магілёва. Бронзавым прызёрам стаў старшы лейтэнант міліцыі Ігар Ноздрын-Плотніцкі, які служыць у Мсціслаўскім РАУС.

Пераможцам трэба будзе абараняць гонар Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім узроўні ў лістападзе ў Гродне.

УУС Могілёўскага аблвыканкама

If you have found a mistake in the text, please, select it and press Ctrl+Enter.

Read more in category "грамадства":

07.12.2017 - 14:03 | Дабрачынны шасцігадзінны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.00.

07.12.2017 - 10:32 | Пераднавагодні кірмаш пройдзе 21-24 снежня ў Магілёве

Пераднавагодні кірмаш адбудзецца 21-24 снежня ў Лядовым палацы абласнога цэнтра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

07.12.2017 - 10:12 | У Магілёўскай вобласці арганізуюць працу каля 150 ёлачных кірмашоў

У Магілёўскай вобласці ў снежні запланавана правядзенне каля 150 ёлачных кірмашоў, паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

07.12.2017 - 08:44 | Галасуючым на мясцовых выбарах-2018 у Беларусі будзе выдавацца ад аднаго да трох бюлетэняў

Галасуючым на мясцовых выбарах у 2018 годзе ў залежнасці ад месца жыхарства будзе выдавацца ад аднаго да трох бюлетэняў для абрання дэпутатаў у адпаведныя абласны, базавы і першасны ўзроўні Саветаў. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

06.12.2017 - 14:39 | На Магілёўшчыне распачата 25 крымінальных спраў за лжывы данос

Ёсць людзі, якія ў жаданні адпомсціць каму-небудзь спрабуюць чалавека абгаварыць. Напэўна, не ведаюць, што заведама лжывы данос караецца па законе.

Рубрыкі

 

Выканаўчая ўлада:

Прадстаўнічая ўлада:

Судовая ўлада:

  • Магілёўскі абласны суд
  • Гарадскія і раённыя суды Магілёўскай вобласці

Турызм:

  • Славутыя мясціны Магілёўскай вобласці
  • Аграэкатурызм

Прамысловасць:

  • Каталог прадпрыемстваў

Ахова здароўя:

  • Абласныя ўстановы аховы здароўя
  • Гарадскія ўстановы аховы здароўя
  • Раённыя ўстановы аховы здароўя

Культура:

  • Тэатры
  • Музеі і галерэі

Моладзь:

  • Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі

Спорт:

  • Знакамітыя спартсмены
  • Спартыўныя аб’екты