Рус Бел Eng 中文

Найлепшых аграрыяў Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі на свяце «Купалле»

У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна падчас свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі цёпла павіншаваў працаўнікоў сяла са святам. «Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць цырымонію ўзнагароджання найлепшых аграрыяў падчас найбуйнейшага фестывалю «Александрыя збірае сяброў». Гэта сведчыць пра тое, што ваша адказная і нялёгкая праца заўсёды карыстаецца асаблівай пашанай і павагай. Сфера, у якой вы працуеце, застаецца адной з найважнейшых як для эканомікі рэгіёна, так і для дабрабыту ўсіх жыхароў Прыдняпроўскага краю і краіны», – сказаў ён.

Мінулы год выдаўся вельмі насычаным і напружаным, – адзначыў губернатар. У 2017 годзе вобласць атрымала хай не рэкордны, але з улікам умоў надвор’я годны намалот збожжавых і зернебабовых культур, аграрыі вырасцілі добры ўраджай рапсу, цукровых буракоў, ільну-даўгунцу, бульбы, кукурузы, гародніны, грамадскую жывёлагадоўлю забяспечылі травянымі кармамі. У аграпрамысловым комплексе вобласці створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аграрыі рэгіёна не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца рэалізаваць свой патэнцыял, пастаянна шукаюць новыя падыходы і формы гаспадарання на сяле, больш эфектыўна выкарыстоўваюць сельскагаспадарчыя землі, – звярнуў увагу Уладзімір Даманеўскі. – Як вынік, у вобласці павялічылася колькасць раёнаў і гаспадарак, якія дасягнулі ўраджайнасці ў 50-70 і вышэй ц/га». У гэтым годзе, нягледзячы на познюю вясну, дажджлівае лета, сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці на 1 ліпеня ўжо нарыхтавана 359 т кармавых адзінак травяністых кармоў – гэта больш за 9 ц кармавых адзінак у разліку на ўмоўную галаву жывёлы, прывёў лічбы губернатар.

«Рэальных вынікаў тут дамагаецца толькі той, хто любіць сваю справу ўсёй душой і гатовы кожны дзень працаваць ад відна да відна. Менавіта такія людзі працуюць у сельскагаспадарчай галіне Магілёўскай вобласці, і сёння яны прысутнічаюць на цырымоніі ўзнагароджання», – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.

Найлепшым аграрыям былі ўручаны ганаровыя граматы аблвыканкама, дыпломы і грашовыя прэміі. Некаторыя былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Музычным падарункам аграрыям стаў канцэрт Сяргея Трафімава– папулярнага расійскага аўтара-выканаўцы.

Тэкст – БЕЛТА

Фотаздымкі - mogilevnews.by
 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

17.07.2018 - 15:28 | У Магілёўскай вобласці аб'яўлены адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў, работ і мерапрыемстваў

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.

16.07.2018 - 14:33 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 ліпеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 ліпеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.  

12.07.2018 - 15:00 | Гатоўнасць камбайнавага парку да ўборкі збожжавых у Магілёўскай вобласці складае 90%

Гатоўнасць камбайнавага парка да ўборкі збожжавых у Магілёўскай вобласці складае 90%, паведаміў начальнік упраўлення механізацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Адамаў.

11.07.2018 - 15:07 | У Чэрыкаўскім раёне 13 ліпеня адзначаць свята «Бразгун»

У Чэрыкаўскім раёне каля крыніцы вёскі Норкі 13 ліпеня пройдзе свята «Бразгун». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

10.07.2018 - 14:37 | Аляксандр Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання раёна.