Рус Бел Eng 中文

Найлепшыя купальскія касцюмы выберуць на свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне

Конкурсна-тэматычная праграма-прэзентацыя купальскага карнавальнага і роставага касцюмаў «Купаліш і Купалінка» пройдзе 7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Творчае спаборніцтва адбудзецца на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Прадэманстраваць свае здольнасці і талент запрашаюць усіх жадаючых. Для гэтага неабходна накіраваць да 20 чэрвеня на электронны адрас mogomc@tut.by заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем адраса інтэрнэт-старонкі, на якой можна прагледзець відэа творчай прэзентацыі купальскага касцюма (не больш за 3 хвіліны), і фатаграфію ўбору (у фармаце јред). Удзельнікам, якія прадстаўляюць роставы касцюм, трэба даць толькі фота.

Пераможцы папярэдняга этапу трапяць у другі тур спаборніцтва, які пройдзе 7 ліпеня на малой сцэнічнай пляцоўцы свята «Александрыя збірае сяброў». Па выніках дэфіле-дэманстрацый журы абярэ «Найлепшы мужчынскі купальскі касцюм», «Найлепшы жаночы купальскі касцюм» і «Найлепшы купальскі роставы касцюм». Пераможцаў у кожнай намінацыі ўзнагародзяць дыпломам і каштоўным прызам.

Палажэнне конкурсу

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая