Рус Бел Eng 中文

Найскладанейшую эндаваскулярную аперацыю правялі магілёўскія ўрачы

Брыгада медыкаў ангіяграфічнага аддзялення БХМП ўпершыню правяла эмбалізацыю мяшка анеўрызмы мікраспіралямі без прыцягнення спецыялістаў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Жыццё 60-гадовага магіляўчаніна, які трапіў у бальніцу з анеўрызмай галаўнога мозга ў вострым перыядзе кровазліцця, было выратавана.

Яшчэ некалькі гадоў таму такія аперацыі на ўзроўні гарадской бальніцы лічыліся фантастыкай. Транспарціроўка хворых у цяжкім стане з Магілёва ў сталіцу ў некаторых выпадках заканчвалася смерцю пацыента. Па ініцыятыве Валерыя Малашкі (цяперашняга Міністра аховы здароўя, а ў той час – намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама) у Магілёве стартаваў праект арганізацыі нейрахірургічнай дапамогі з анеўрызматычнымі кровазліццямі, набыта найскладанейшае медыцынскае абсталяванне. За апошнія гады сумесна са спецыялістамі РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі медыкі гарбальніцы першымі сярод рэгіянальных медустаноў правялі 9 эндаваскулярных аперацый. Цяпер магілёўскія нейрахірургі складаныя аперацыі праводзяць самастойна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая