Рус Бел Eng 中文

Названы пераможцы абласнога конкурсу аматарскага мастацтва сярод жыхароў дамоў-інтэрнатаў Магілёўшчыны

Абласны агляд-конкурс аматарскага мастацтва сярод жыхароў дамоў-інтэрнатаў рэгіёна прайшоў у Магілёве. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел інваліды і пажылыя людзі з дзевяці устаноў сацабслугоўвання, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Канкурсанты чыталі вершы, спявалі, ігралі на музычных інструментах, паказвалі спектаклі, мініяцюры, пантамімы і харэаграфічныя нумары. Усім выступоўцам ўручылі дыпломы і памятныя падарункі.

У намінацыі «Тэатральна-цыркавое мастацтва»:

Творчым калектывам:

I – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

II – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»;

III – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

Індывідуальным удзельнікам:

I – Ігару Бондараву, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

II – Васілю Гаўруку, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

III – Людміле Лук’яненка, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

У намінацыі «Вакальна-харавая творчасць»:

Творчым калектывам:

I – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;

II – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Крычаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

III – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;

Індывідуальным ўдзельнікам:

I – Юрыю Суславу, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

II – Валерыю Маліноўскаму, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»;

III – Рустаму Гаспаровічу, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

У намінацыі «Харэаграфічная творчасць»:

Творчым калектывам:

I – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

II – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»;

III – дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;

У намінацыі «Інструментальнае мастацтва»:

I – Бондараву Ігару, дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

Прыза глядацкіх сімпатый удастоены ансамбль «Лажкары» Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната і вакальна-харэаграфічны калектыў «Расіначка» Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру».      

У правядзенні мерапрыемства прынялі ўдзел і аказалі спонсарскую дапамогу: ААТ «Універмаг «Цэнтральны»», ПТУП «Магілёўскі камбінат супрацьпажарных работ», ЗП «Баро», Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру», Магілёўская абласная арганізацыйная структура РДГА «Беларускае таварыства «Знание»», Магілёўскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, УП «Цэнтральны рынак г. Магілёва», ААТ «Савушкін прадукт», «Магілёўская фабрыка марожанага», «Чырвоны харчавік», «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»», СТАА «Аазіс Груп».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая