V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Новую лабараторыю даследаванняў харчовых прадуктаў адкрылі ў Магілёве

Новую лабараторыю даследаванняў харчовых прадуктаў адкрылі на базе Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Аб’ект стане своеасаблівай базай для развіцця ведамасных лабараторый харчовых прадпрыемстваў рэгіёна.

Праект корпуса быў распрацаваны з улікам тэхнічных нарматыўных патрабаванняў Расійскай Федэрацыі, Еўрапейскага саюза. Яго ўзвядзенне пачалося ў рамках абласной інвестыцыйнай праграмы ў снежні 2012 года, а заказчыкам па будаўніцтве выступала Магілёўскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва.

У новы лабараторны корпус набыта за кошт розных крыніц фінансавання 87 адзінак абсталявання больш чым на Вr973 тыс. Дзякуючы гэтаму, па словах намесніка міністра аховы здароўя – галоўнага санітарнага ўрача Беларусі Наталлі Жукавай, – высокатэхналагічны сучасны аб’ект дазволіць забяспечыць правядзенне на тэрыторыі рэгіёна лабараторнага кантролю на ўзроўні міжнародных стандартаў, вырашаць задачы па забеспячэнні абароны ўнутранага рынку вобласці і краіны ў цэлым ад паступлення і абароту няякаснай прадукцыі, аргументавана выключаць прэтэнзіі да якасці і бяспекі айчынных тавараў.

Увядзенне ў эксплуатацыю лабараторыі – значная падзея для рэгіёна, паколькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці нямала высокатэхналагічных харчовых прамысловых экспартна арыентаваных прадпрыемстваў, заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Харытончык. Іх прадукцыя ідзе на ўнутраны рынак і пастаўляецца за межы краіны, а таму павінна быць бяспечнай і высакаякаснай.

Як адзначыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай, пацвярджаннем эфектыўнасці, выбудаванай у галіне працы па кантролі за якасцю і бяспекай прадукцыі, з’яўляецца недапушчэнне на ўнутраны рынак няякаснай прадукцыі. Толькі за апошнія два гады  з дапамогай пробаў прадукцыі выяўлена 337 тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням як нацыянальнага, так і міжнароднага заканадаўства. Дзякуючы мэтанакіраванай працы ў дадзеным кірунку спынены абарот больш за 20 т неадпаведнай гігіенічным нарматывам харчовай прадукцыі, у тым ліку 6 т імпартнага паходжання, 3328 адзінак тавараў нехарчовай групы, у тым ліку 3199 – імпартных.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

18.10.2018 - 14:12 | Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму «Анімаёўкі – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 26-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

17.10.2018 - 13:15 | Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

16.10.2018 - 11:27 | Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

15.10.2018 - 11:02 | Агульная сума падпісаных на Форуме рэгіёнаў кантрактаў перавысіла $ 500 млн – Міхаіл Мясніковіч

На V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана кантрактаў на суму больш за $500 млн. Такія даныя ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» прывёў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

15.10.2018 - 09:32 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.