Рус Бел Eng 中文

Новы каналізацыйны калектар будуюць у Магілёве

Новы каналізацыйны калектар будуюць у Магілёве. Важны для абласнога цэнтра аб’ект размясціўся ў раёне Задняпроўе.

Пра неабходнасць абнаўлення галоўнага гарадскога калектара загаварылі яшчэ 10 гадоў таму, паколькі той, які дзейнічае зараз, узводзіўся яшчэ ў канцы 60-х.

Новы абяцаюць збудаваць, у прамым сэнсе слова, на стагоддзі. Такую ўпэўненасць, па словах дырэктара прадпрыемства «Магілёўаблводаканал» Аляксандра Кавалёва, усяляюць сучасныя трубы беларускай вытворчасці. Яны маюць унутраную палімерную ізаляцыю, якая абараняе жалезабетон.

Праект коштам у $ 9 млн. абяцаюць скончыць у жніўні. Працягласць калектара складзе амаль 3 км.

Па матэрыяле  ТРК «Магілеў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая