Рус Бел Eng 中文

Новы памер утрымання сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены з 10 верасня

У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br355,13. Гэты нарматыў прымяняецца з 10 верасня 2018 года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы», з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за жнівень да ліпеня склаў 100,1 працэнта. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за жнівень, складае Br236,75. Адпаведна павялічаны ў паўтара раза ён складзе Br355,13.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая