Рус Бел Eng 中文

Новыя праекты па павышэнні прадукцыйнасці рэалізуе Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства

Новыя праекты па павышэнні прадукцыйнасці ў жывёлагадоўчай галіне рэалізуе Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства. Адзін з напрамкаў – трансплантацыя эмбрыёнаў. Гэты метад значна паскарае селекцыю жывёл. Дзякуючы трансплантацыі эмбрыёнаў, узятых ад каровы, якая мае генетычную каштоўнасць, можна атрымаць якаснае патомства. А ў адным з сельгаспрадпрыемстваў вобласці ў планах праект па прамысловым скрыжаванні малочных кароў з бельгійскай блакітнай пародай. У выніку патомства павінна стаць больш прадукцыйным, павялічацца сярэднясутачныя прыбаўленні.

Сёння ў спермабанцы Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства захоўваецца каля 8 мільёнаў доз семені пародзістых быкоў. Гэта 10-гадовы запас для жывёлагадоўчай галіны вобласці. У гаспадарках рэгіёна найбольш запатрабаваны генетычны матэрыял быкоў малочных парод – галштынаў. Але спецыялісты племпредпрыемства лічаць перспектыўным развіццё і мясной жывёлагадоўлі». Лімузіны, герафорды, шарале – гэтыя пароды адрозніваюцца непераборлівасцю ў харчаванні і вялікімі прыбаўленнямі.

Але генетычны патэнцыял здольны максімальна раскрыцца толькі пры ўмове захавання тэхналогіі пры вырошчванні жывёл. Таму спецыялісты племпредпрыемства выязджаюць у гаспадаркі і аказваюць кансультацыйную дапамогу ў складанні рацыёну кармлення, ветэрынарным кантролі і іншых тэхналагічных сакрэтах высокай прадуктыўнасці.

 

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая