Рус Бел Eng 中文

Ордэн Маці ўручылі шасці шматдзетным жанчынам Магілёўскай вобласці

Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 30 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія выхавалі дастойных сыноў і дачок, перадае карэспандэнт сайта.

Віншуючы прысутных, а ў іх асобе ўсіх прадстаўніц прыгожага полу Прыдняпроўскага краю, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я, мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што ў Беларусі нямала робіцца для падтрымкі мацярынства і дзяцінства: распрацаваны законы і нарматыўна-прававыя акты, штогод удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, адукацыі. Бо нарадзіць дзіця – гэта толькі пачатак шляху. Неабходна даць веды, укласці душу, сфармаваць характар, погляды і перакананні, выхаваць сапраўднага грамадзяніна краіны. Таму так важна на мясцовым узроўні ствараць умовы для ўсебаковага развіцця дзяцей.

Меры дзяржаўнай падтрымкі сям’і дзейсныя, і гэта відаць на практыцы, адзначыў старшыня аблвыканкама. Сёлета на Магілёўшчыне ўжо з’явілася на свет больш за 8 тыс. дзяцей, а ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 76 жыхарак Прыдняпроўскага краю.

Уладзімір Даманеўскі дадаў, што ў рэгіёне вядзецца вялікая праца па ўладкаванні ў сем’і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскага клопату. Аб яе выніковасці сведчыць той факт, што 83% такіх дзяцей ужо акружаны ўвагай прыёмных бацькоў.

Кіраўнік вобласці ўручыў ордэн Маці шасці жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Сярод іх настаўнік пачатковых класаў ДУА «Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Бялыніцкага раёна Наталля Шутава (аграгарадок Цяхцін), тэхнік-асемянатар ААТ «Аграфірма «Слаўгарадскі»» Галіна Ларына (Глускі раён), повар кафэ «Ліга» Чавускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас»Вольга Лапіньш, пекар аддзела прамысловасці Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства Наталля Кузьміч (Шклоўскі раён), кантралёр шыннай вытворчасці аддзела тэхнічнага кантролю па заводзе масавых шын упраўлення тэхнічнага кантролю ААТ «Белшына» Вольга Білецкая (Бабруйск), медыцынская сястра аддзялення аператыўнай гінекалогіі УАЗ «Магілёўская бальніца №1» Алена Курс.

У адказ маці пяцярых дзяцей Наталля Шутава заўважыла, што жыццё шматдзетнай мамы – гэта мазаіка са штодзённых клопатаў. І такія святочныя дні даюць магчымасць адчуць сябе каралевай, няхай і дамашняга царства. Ад імя ўсіх мам Магілёўскай вобласці яна выказала словы падзякі за высокую ацэнку мацярынскай працы, паабяцаўшы вырасціць дзяцей патрыётамі сваёй Радзімы.

У гонар віноўнікаў урачыстасці быў дадзены канцэрт, у якім юныя артысты апявалі іх цяпло, клопат, пяшчоту, увагу і самаадданасць. Усім удзельніцам сустрэчы ўручылі кветкі.

Урачыстаму прыёму ў аблвыканкаме папярэднічаў Тыдзень маці, падчас якога праходзілі сустрэчы кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, старшыняў прафсаюзных камітэтаў, дэпутатаў з маці, канферэнцыі, семінары, лекцыі, бясплатныя кансультацыі па пытаннях здароўя маці і дзіцяці, сямейна-шлюбных адносін, выхавання дзяцей, сацыяльных ільгот і гарантый, па прававых праблемах у медыцынскіх установах. На мінулым тыдні работнікі сацыяльных службаў таксама наведвалі маці-ветэранаў вайны і працы.

Ва ўстановах адукацыі, культуры, спорту і турызму, тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва арганізоўваліся дзіцячыя ранішнікі, канцэртныя праграмы, тэматычныя вечары, святочныя пасяджэнні сямейных клубаў, кніжныя экспазіцыі і выставы сямейнай творчасці, раённыя спартакіяды сярод сямейных каманд і іншыя мерапрыемствы.

Акрамя таго, ва ўсіх гарадах і раёнах вобласці ўшаноўвалі заслужаных маці-працаўніц, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, маці воінаў-інтэрнацыяналістаў, удоў загінулых пры выкананні службовага абавязку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, шматдзетных маці.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

20.11.2018 - 11:20 | Асабісты прыём грамадзян правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Выязны асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 21 лістапада ў Чавусах старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі.

20.11.2018 - 10:15 | Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў

Асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 21 лістапада ў Клічаве памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

19.11.2018 - 10:01 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.11.2018 - 17:00 | Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ўшаноўвалі ў Магілёве

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе ушаноўвалі сёння ў Магілёве, паведамляе карэспандэнт сайта.

16.11.2018 - 12:14 | Народныя прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам работы

Народныя прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю і кітайскай правінцыі Хунань маюць намер актыўна абменьвацца вопытам працы. Мерапрыемствы па ўмацаванні супрацоўніцтва абмяркоўвалі сёння падчас афіцыйнай сустрэчы старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Хунань Ян Вэйган.