Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 24 жыхаркі Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 58 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ №57 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага.

У ліку ўдастоеных узнагарод 24 прадстаўніцы Прыдняпроўскага краю з Асіповіцкага, Бялыніцкага, Быхаўскага, Глускага, Крычаўскага, Круглянскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага, Чавускага раёнаў, Бабруйска і Магілёва, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Сярод узнагароджаных ордэнам Маці хатнія гаспадыні Марына Абушкевіч з вёскі Навасёлкі і Іна Баканова з Галынца (Магілёўскі раён), аператар машыннага даення ААТ «Камсенічы» Людміла Аліева (Круглянскі раён), мастацкі кіраўнік народнага вакальнага ансамбля народнай песні «Вабічанскія ўзоры» Вішоўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу Алена Калакустава (Бялыніцкі раён), швачка ААТ «Анатэкс плюс» Наталля Лабанава і зборшчык ЗТАА «ВМГ Індустры» Вольга Мельнікава (Магілёў), жывёлавод ААТ «Аграфірма «Слаўгарадскі»» Алена Радзько (Глускі раён), медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ніна Сакалоўская (Асіповічы) і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая