Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 25 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 105 жыхарак Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 верасня.

Як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, у ліку ўдастоеных узнагарод 25 прадстаўніц Прыдняпроўскага краю:

– настаўнік пачатковых класаў ДУА «Цяхцінсківучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна» Наталля Шутава;

– маляр дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага прадпрыемства «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Надзея Ляснічая;

– тэхнік-асемянатар ААТ «Аграфірма«Слаўгарадскі»»Галіна Ларына;

– вартаўнік дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Раённы цэнтр дзіцячай творчасці г.п. Дрыбін»Інэса Гуркова;

– санітарка тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Дрыбінская цэнтральная раённая бальніца» Вольга Козырава;

– хатняя гаспадыня з Касцюковіч Алеся Анісімава;

– прыбіральнік службовых памяшканняў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы» Святлана Лебедзева;

– санітарка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Крычаўская цэнтральная раённая бальніца» Надзея Кабетава;

– аператар машыннага даення ААТ «Крычаўрайаграпрамтэхснаб» Алена Шылкіна;

– апрацоўшчык птушкі ЗАТ «Сервалюкс Агра» Анастасія Сазоненка;

– лабарант УАЗ «Магілёўскае абласное патолагаанатамічнае бюро» Ірына Счыслёнак;

– машыніст кацельні Магілёўскага УКП «Жылкамгас» Галіна Філімонава;

– санітарка Лапіцкай участковай бальніцы УАЗ «Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца» Святлана Грышановіч;

– прадавец Асіповіцкага рознічнага гандлёвага прадпрыемства Глускага раённага спажывецкага таварыства Наталля Пахомава;

– загадчыца малочнатаварнай фермай ААТ «Лапічы» Ірына Шчапкоўская;

– хатняя гаспадыня з в. Новая Слабада Слаўгарадскага раёна Валянціна Максімава;

– повар кафэ «Ліга» Чавускага УКП «Жылкамгас» Вольга Лапіньш;

– жывёлавод па доглядзе маладняку буйной рагатай жывёлы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Прагрэс» Алеся Яшкіна;

– хатняя гаспадыня з аграгарадка Фашчаўка Шклоўскага раёна Вольга Галанава;

– пекар 4 разраду аддзела прамысловасці Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства Наталля Кузьміч;

– хатняя гаспадыня са Шклова Вольга Марцьянава;

– аператар машыннага даення ААТ «Гавяды-агра» Вольга Мілішнікава;

– медыцынская сястра аддзялення аператыўнай гінекалогіі УАЗ «Магілёўская бальніца №1» Алена Курс;

– хатняя гаспадыня з Магілёва Вераніка Рабычына;

– кантралёр шыннай вытворчасці, занятай абслугоўваннем цэхаў вулканізацыі, 4 разраду аддзела тэхнічнага кантролю па заводзе масавых шын упраўлення тэхнічнага кантролю ААТ «Белшына» Вольга Білецкая.

У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень ордэна Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоены 953 жанчыны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая