Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджаны пяць жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 5 жыхарак Магілёўскай вобласці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая.

Сярод узнагароджаных – вядучы інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага»Вольга Бегунова, размольшчык трэцяга разраду РВУП«Завод газетнай паперы»Вера Грышына, галоўны заатэхнік ААТ «Саўгас Кісялевічы»Вольга Зяньковіч, начальнік аддзялення сувязі аграгарадка Майскі Чэрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталля Князева, хатняя гаспадыня з Бабруйска Вольга Шугала.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая