Рус Бел Eng 中文

Ордэнам Маці ўзнагароджаны тры жыхаркі Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 64 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, у ліку удастоеных узнагарод – тры прадстаўніцы Прыдняпроўскага краю. Гэта жывёлавод ААТ «Палыкавічы» Магілёўскага раёна Наталля Руцкая, прыбіральшчык вытворчых памяшканняў вучэбна-спартыўнай установы «Касцюковіцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» Тамара Струкава і хатняя гаспадыня з Магілёва Ала Ясько.

У Магілёўскай вобласці на сённяшні дзень ордэна Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоена 928 жанчын.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая