Рус Бел Eng 中文

Па стане на 12.00 удзел у выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання прыняло ўдзел 48,6% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці

Галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання працягваецца ў Беларусі. Так, на 12 гадзін дня 18 лютага з улікам вынікаў датэрміновага галасавання ў выбарах прыняло ўдзел 48,6% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці, унесеных у спісы асоб, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

Пакуль найбольш актыўна праяўляюць сябе выбаршчыкі Быхаўскага, Мсціслаўскага, Бялыніцкага, Дрыбінскага, Краснапольскага, Круглянскага і Хоцімскага раёнаў.

Галасаванне на Магілёўшчыне праходзіць у спакойным штатным рэжыме без якіх-небудзь парушэнняў выбарчага заканадаўства.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая