Рус Бел Eng 中文

Падпісаны ўказ аб мерах па стымуляванні выкарыстання ў Беларусі электрамабіляў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ №273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўлены кошт пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных прылад, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП «ПА «Беларуснафта», якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.

Нагадаем, у Беларуска-Расійскім універсітэце з верасня будуць рыхтаваць спецыялістаў па абслугоўванні электрамабіляў. Для гэтага ў вучэбную лабараторыю магілёўскайВНУ набылі аўтамабіль з электрычным рухавіком.

Акрамя таго, на кафедры «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак» плануюць арганізаваць навучанне для магілёўцаў, якія хочуць даведацца пра электрамабілі і, магчыма, у будучым перасесці на аўто з электрычным рухавіком.

З чэрвеня ў Магілёве таксама запрацавала першая зарадная станцыя для электрамабіляў. Пілотны праект рэалізаваны ЗАТ «Тэхналагічны парк «Магілёў» сумесна з рэзідэнтам Тэхнапарка ТДА «Стрым» – інжынерна-вытворчай кампаніяй, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю модуляў і сістэм з электронным кіраваннем для мабільных машын. Зарадная станцыя ўстаноўлена на грамадскай паркоўцы каля будынка Тэхнапарка (вул. Ленінская, 63).

Усталяваны модуль здольны адначасова зараджаць два аўтамабілі любых брэндаў. Для поўнай зарадкі спатрэбіцца ад 3 да 4 гадзін. У рэкламных мэтах да канца года паслуга прадастаўляецца бясплатна.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

15.11.2018 - 10:08 | Замежныя інвестары за студзень-верасень уклалі $155,4 млн. у рэальны сектар эканомікі Магілёўскай вобласці

Замежныя інвестары за студзень-верасень 2018 года ўклалі $155,4 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

14.11.2018 - 16:48 | Ганаровае Консульства Рэспублікі Казахстан па Магілёве і Магілёўскай вобласці адкрылі ў горадзе на Дняпры

Ганаровае Консульства Рэспублікі Казахстан па Магілёве і Магілёўскай вобласці адкрылі сёння ў горадзе на Дняпры. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, паведамляе карэспандэнт сайта.

13.11.2018 - 12:05 | Бабруйская «Славянка» павялічыла вытворчасць скуранога адзення больш чым у 5 разоў

Бабруйскае ААТ «Славянка» з пачатку года вырабіла больш за 4 тыс. адзінак скуранога адзення, што больш чым у пяць разоў перавышае паказчык за ўвесь мінулы год. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі.

13.11.2018 - 09:29 | «Бабруйскаграмаш» плануе да канца года паставіць аграрыям сельгастэхніку ў лізінг на Вг16 млн

ААТ «Прамагралізінг «і ААТ «УКХ Бабруйскаграмаш» падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні і стратэгічным супрацоўніцтве, паведамілі ў холдынгу «Бабруйскаграмаш».

13.11.2018 - 07:46 | Апошні дзень выплаты маёмасных плацяжоў – 15 лістапада

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці нагадвае, што фізічныя асобы, якім належаць аб’екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі (за выключэннем асоб, якія маюць права на льготу), павінны выплаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць, арэн