Рус Бел Eng 中文

Палац Пацёмкіна ў Крычаве атрымаў грант Глабальнага экалагічнага фонду

Падведзены вынікі конкурсу Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. Па яго выніках праект «Палацава-паркавы ансамбль – тэрыторыя экатурызму і чыстай экалогіі» стаў адным з пераможцаў. На яго рэалізацыю фондам будзе выдзелена $50 тыс., паведамляе сайт гістарычнага музея Крычава.

Распрацоўшчыкам праекта з’яўляецца дзяржаўная ўстанова культуры «Гістарычны музей г. Крычава». Партнёрамі выступаюць Крычаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і УКПП «Камунальнік».

У рамках рэалізацыі праекта прадугледжана рэканструкцыя кацельні, прылеглай да паркавай зоны палаца Пацёмкіна, а таксама правядзенне работ па добраўпарадкаванні самога парку. У прыватнасці, плануецца закупіць расліны, скульптуры малой формы, лаўкі, усталяваць па ўсім перыметры парку энергазберагальныя лямпы.

Рэалізацыя праекта разлічана на 1 год. Па выніках будзе выдадзены буклет, у які ўвойдзе падрабязнае апісанне ўсіх праведзеных мерапрыемстваў. З інфармацыяй змогуць азнаёміцца наведвальнікі палаца Пацёмкіна.

Выкананне праекта дасць магчымасць павысіць патэнцыял ДУК «Гістарычны музей г. Крычава» у галіне прадастаўлення турыстычных паслуг, захаваць і прымножыць унікальную паркавую зону палаца Пацёмкіна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая