Рус Бел Eng 中文

Палужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу школьных бізнес-ідэй

Палужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа (Краснапольскі раён) стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу школьных бізнес-ідэй. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства эканомікі.

Навучальная ўстанова прадставіла на суд журы праект «Адкрыццё эксперыментальнай пасекі «Пчаліная даліна»», які атрымаў вікторыю ў намінацыі «Найлепшая бізнэс-ідэя ў сферы аказання паслуг (выканання работ)».

Спаборніцтва праводзілася з мэтай папулярызацыі прадпрымальніцтва сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі, а таксама выяўлення і заахвочвання творчай, ініцыятыўнай моладзі дэпартаментам па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі.

Дарэчы, намінацый у конкурсе было толькі дзве. У групе «Найлепшая бізнэс-ідэя ў сферы вытворчасці тавараў і рамесніцтва» найлепшым названы праект «Арганізацыя сталярнай майстэрні «Sverstaka.by» ДУА «Гоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа Салігорскага раёна».

Узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў спаборніцтва правялі падчас адпаведнай цырымоніі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» 17 лістапада.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая