Рус Бел Eng 中文

Памятны знак у гонар 100-годдзя пагранічных войскаў з’явіўся ў Крычаве

У парку Перамогі Крычава адкрыўся памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Мемарыял з’явіўся па ініцыятыве раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» пры падтрымцы мясцовага райвыканкама.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны пагранічных войскаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, Пагранічнага камітэта Беларусі, сілавых структур, госці з Расіі.

З такой важнай падзеяй жыхароў і гасцей Крычава павіншаваў старшыня Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў. «Ва ўсе часы абарона межаў Айчыны была адной з самых адказных, цяжкіх і ганаровых задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі найлепшым сваім воінам, – сказаў ён. – Гонар і годнасць, нязломная воля і адданасць абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання з’яўляюцца адметнымі рысамі многіх пакаленняў пагранічнікаў. Назаўсёды ва ўдзячнай народнай памяці застанецца вялікі подзвіг абаронцаў свяшчэнных рубяжоў Айчыны, якія праявілі мужнасць і бясстрашнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашняе пакаленне вартавых беларускай граніцы захоўвае вернасць найлепшым ратным традыцыям».

У гэты ж дзень на базе сярэдняй школы №8 адбыўся турнір па футболе ў гонар 100-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пагранічных войск, а ў гістарычным музеі Крычава адкрылася «Зала афганскай славы».

28 мая 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння пагранічных войск. Дата з’яўляецца значнай вяхой у гісторыі нашай дзяржавы, бо 22 чэрвеня 1941 года воіны-пагранічнікі першымі прынялі на сябе ўдар нямецкага ворага і паказалі, што быць абаронцам Радзімы – гэта святы гонар. Менавіта на беларускай зямлі, у Брэсцкай крэпасці, яны першымі ўвекавечылі мужнасць і гераізм.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая