V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 10-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў плануецца ўсталяваць у Крычаве

У Крычаве 19 мая па ініцыятыве раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» плануецца адкрыць памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме.

Памятны знак стане месцам сустрэч ветэранаў-пагранічнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, правядзення патрыятычных мерапрыемстваў, якія папулярызуюць службу ў пагранічных войсках і Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Мемарыял будзе сімвалам мужнасці воінаў-пагранічнікаў.

У гэты ж дзень на базе сярэдняй школы №8 адбудзецца турнір па футболе ў гонар 100-годдзя Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пагранічных войскаў, а ў гістарычным музеі Крычава адкрыецца «Зала афганскай славы».

У мерапрыемствах запланаваны ўдзел кіраўніцтва раённых выканкамаў, Савета дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэранаў пагранічных войскаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, Пагранічнага камітэта Беларусі, сілавых структур, гасцей з Расіі.

28 мая 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння пагранічных войскаў. Дата з’яўляецца значнай вяхой у гісторыі нашай дзяржавы, бо 22 чэрвеня 1941 года воіны-пагранічнікі першымі прынялі на сябе ўдар нямецкага ворага і паказалі, што быць абаронцам Радзімы – гэта святы гонар. Менавіта на беларускай зямлі, у Брэсцкай крэпасці, яны першымі ўвекавечылі мужнасць і гераізм.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "рэгіёны":

19.09.2018 - 15:40 | На Чыгірынскім вадасховішчы абмяжуюць рыбалку з 20 верасня па 10 кастрычніка

У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце В

19.09.2018 - 11:14 | Здымаць стрэс і рабіць цацкі са шкарпэтак навучаць на фестывалі ў Магілёўскай вобласці

Аграсядзіба «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён) 23 верасня стане цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю з удзелам пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост» у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Адпачынак у вёсцы».

17.09.2018 - 11:44 | Смяротныя ДТЗ у Магілёўскай вобласці: чатыры чалавекі загінулі і восем пацярпела

Два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі людзі, адбыліся ў мінулую пятніцу і суботу ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

14.09.2018 - 08:32 | Прафсаюзная акцыя «Мы – разам!» завершыць сваё шэсце па Магілёўскай вобласці ў Клічаве

Клічаў стане апошнім горадам Магілёўскай вобласці, дзе ў гэтым годзе пройдзе рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў «Мы – разам!».

14.09.2018 - 08:27 | У Магілёўскім раёне школьніка засыпала грунтам: падлетка прааперавалі

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце абвальвання на дзіця спрэсаванага грунту пад апорай моста ў Магілёўскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.